viasna on patreon

Жлобін: замест спісу выбарчых участкаў – пустое месца

2010 2010-03-02T08:37:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пустое месца замест спісу ўчасткаў для галасавання можна ўбачыць на інтэрнет-сайце дзяржаўнай газеты “Новы дзень” Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць). Такім чынам рэдакцыя газеты размясціла на сваім афіцыйным сайце рашэнне раённага выканкама.

Рашэнне “Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання” газета апублікавала на сайце яшчэ 12 лютага. У двух абзацах тут паведамляецца, што Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў “утварыць на тэрыторыі Жлобінскага раёна наступныя ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання”...

На гэтым тэкст перарываецца, далей – пустая старонка: http://nd-smi.gomel-region.by/ru/numbers?rart_ID=76 Якія “наступныя ўчасткі для галасавання” вырашыў утварыць Жлобінскі райвыканкам? Можна схадзіць у бібліятэку, пагартаць падшыўку газеты і там, мабыць, знайсці гэтыя звесткі.

Заснавальнікамі “Новага дня”, як і ўсіх падобных газет, з’яўляюцца райвыканкам і прэзідыюм раённага Савета дэпутатаў. Фармальна газета выходзіць на беларускай і рускай мовах, але на большасці яе інтернет-старонак па-беларуску можна ўбачыць хіба што назву. Ні выканкам, рашэнне якога размешчана на сайце такім неахайным чынам, ні райсавет, у які будуць праходзіць выбары, пакуль нічога не заўважылі.

За болей чым месяц, прайшоўшы з пачатку выбарчай кампаніі, ніякай іншай інфармацыі ў раздзеле “Выбары-2010” газета на сайце не змяшчала.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства