viasna on patreon

Магілёў: Сябра БСДП (Г) не пусцілі ў інтэрнат для збору подпісаў

2010 2010-03-02T09:21:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/padbiarecki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Падбярэцкі

Леанід Падбярэцкі

Прэтэндэнта ў кандыдаты, сябра БСДП (Г) Леаніда Падбярэцкага не пусцілі ў інтэрнат №1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова для збору подпісаў.

Выхавацельніца дадзенага інтэрната Вольга Дзедавец каментавала сваё нежаданне пускаць прэтэндэнта ў кандыдаты тым, што збор подпісаў неабходна ўзгадніць з прарэктарам па выхаваўчай працы ўніверсітэта Ўладзімірам Ясевым.

“Канешне, не падабаюцца такія парадкі, - гаворыць Леанід Падбярэцкі, - але я заўтра звяжуся з гэтым чалавекам і паспрабую вырашыць дадзенае пытанне. Калі яно не будзе вырашына і мяне не пусцяць у інтэрнат, то буду прадпрымаць іншыя дзеянні – звяртацца са скаргай у  выбарчую камісію”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ёсць пастанова Цэнтральнай выбарчай касісіі за №10 ад 21.01.2010 “Аб растлумачэнні прымянення палажэння артыкулаў 61 і 65 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць парадак збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў РБ XXVI cклікання”. П.10 гэтай пастановы гучыць наступным чынам: “пры зборы подпісаў у выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнатах, члены ініцыятыўных груп павінны прытрымлівацца правілаў унутранага распарадку інтэрнатаў, якія прадугледжваюць парадак наведвання інтэрнатаў асобамі, якія не пражываюць у іх”.

“Такім чынам, - гаворыць праваабаронца, - не трэба ніякіх спецыяльных дазволаў. Трэба пісаць скаргу ў Пракуратуру і выбарчую камісію”.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства