Бабруйск: Старшыня гарадскога выбаркаму “не гатовы адказваць” на пытанні
У Бабруйску змяніліся межы выбарчых акругаў. Іх зацвярджэнне адбылося на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў яшчэ 21 снежня мінулага году. Тады неабходнасць зменаў патлумачылі будаўніцтвам новых мікрараёнаў і пераразмеркаваннем насельніцтва па тэрыторыі горада.
Бабруйчанка Нэлі Паборцава, якая жадае балатавацца ў дэпутаты па выбарчай акрузе № 12, пасля гэтых зменаў не змагла самастойна разабрацца, якія ўчасткі ўваходзяць у яе акругу. Па дапамогу яна звярнулася да старшыні гарадской выбарчай камісіі Уладзіміра Вяткіна.
- Ён сказаў, што адбыліся змены і таму ён не гатовы мне адказваць. Параіў узяць газеты і самастойна разбірацца. Але я самастойна знайшла толькі адзін участак, а іншыя два шукаю дагэтуль, - распавяла Нэлі Паборцава.
Падчас размовы з Уладзімірам Вяткіным жанчына ўдакладніла, калі можна будзе патэлефанаваць яму пазней. З яе словаў, ён адказаў, што і праз некалькі дзён наўрад ці дапаможа ёй у вырашэнні справы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”