viasna on patreon

На Віцебшчыне месцы для агітацыі вызначаны

2010 2010-03-15T08:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць мясцовых выканаўчыя органаў улады на Віцебшчыне вызначыліся з месцамі для правядзення агітацыі.

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт  рашэннем вызначыў месцы для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветьаў дэпутатаў 26 склікання і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. Паводле рашэння Лепельскага райвыканкама, асноўную нагрузку прымуць на сябе актавыя залы, залы паседжанняў прадпрыемстваў і навучальных устаноў раёна, нават актавая зала дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік”.

У сельскай мясцовасці дзверы для агітатараў адкрыюць Дамы культуры, сельскія клубы і бібліятэкі. Вайскоўцы на Лепельшчыне змогуць сустрэцца з даверанымі асобамі кандыдатаў у гарнізонным доме афіцэраў п. Заслонава.

Віцебскі раённы выканаўчы камітэт таксама вызначыўся з месцамі для правядзення агітацыйных кампаній кандыдатаў у дэпутаты. Часцей за ўсё выбаршчыкі будуць сустракаць агітатараў за таго ці іншага прэтэндэнта на дэпутацкі мандат у школах і дзіцячых садах Віцебскага раёна, у сельскіх Дамах культуры.

Выканкам дазволіў выкарыстоўваць для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, плакатаў і друкаванай прадукцыі ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання інфармацыйныя шчыты прадпрыемстваў і арганізацый раёна, інфармацыйныя шчыты ў  крамах.

Адказнымі за размяшэнне агітацыйных матэрыялаў, плакатаў і друкаванай прадукцыі ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў выканкам традыцыйна зрабіў кіраўнікоў  прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння даручаны намесніку старшыні  Захаранка Т.В., аддзелам ідэалагічнай і арганізацыйна-кадравай працы Віцебскага раённага выканаўчага камітэта, старшыням пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.

Гарадокскі раённы выканаўчы камітэт вызначыў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетаванні наступныя месцы: у г. Гарадок - плошча ім. Леніна; у г.п.Езярышча - пляцоўку побач з Домам культуры; у іншых населеных пунктах - цэнтральныя вуліцы.

Акрамя таго, выканкам вылучыў памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі: у г. Гарадок - глядзельная зала гарадскога Дома культуры; у г.п. Езярышча і іншых населеных пунктах - пасялковы і сельскія Дамы культуры.

Мясцовая ўлада дала згоду для размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў на  вольных частках інфармацыйных стэндаў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аконных праёмаў і зашклёных уваходных груп крам, кінатэатра “Радзіма” і адміністрацыйных будынкаў.

Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама і аддзел унутраных спраў Гарадокскага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства