Гарадзеншчына: Выбары будуць безальтэрнатыўныя
Паводле афіцыйных звестак, па ўсёй Гарадзенскай вобласці на дэпутатскія месцы раённых Саветаў па 530 акругах прэтэндуюць толькі 590 кандыдатаў (калі ўсе з іх будуць зарэгістраваныя). У рэальнасці гэта азначае, што прыблізна на 470 акругах будуць праведзены не выбары, а галасаванне па адной кандыдатуры. Аналагічная карціна назіраецца і па выбарах у сельскія Саветы, дзе на 2087 дэпутацкіх месцаў прэтэндуюць толькі 2103 кандыдаты.
Улічваючы змены выбарчага заканадаўства і адмену парогу працэнтнага ўдзелу выбаршчыкаў, зразумела, што выбары адбудуцца. Аднак пры безальтэрнатыўнасці яны пераўтвараюцца ў фармальнае галасаванне, а вынікі па абсалютнай большасці акругаў дэ-факта становяцца вядомымі адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”