viasna on patreon

Франка Вячорку звольнілі з войска

2010 2010-04-16T10:01:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/franak_armia_300.jpg

14 красавіка а 18:25 з вайсковай часткі ў Мазыры звольнены палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету Франак Вячорка. Праз 15 месяцаў службы, па сутнасці, пацверджаны неабгрунтаваны, гвалтоўны прызыў актывіста БНФ у войска.

Гэта сталася пасля заключэння галоўнага мэдычнага цэнтру Міністэрства абароны, дзе ў сакавіку праходзіў даследаванне салдат-апазіцыянер.

Франак Вячорка: «Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальнення. Я даказаў урэшце рэшт, што мой прызыў у армію быў незаконным. Спрабавалі мяне зламаць, цкавалі, пагражалі. Нічога не атрымалася, я застаўся самім сабой».

Звольнілі Франка пасля заключэння галоўнай вайсковай мэдычнай камісіі Міністэрства абароны Беларусі. У сакавіку салдат-апазіцыянер праходзіў даследаваньне ў вайсковым мэдычным клінічным цэнтры і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія» ў Менску. Выглядае, што ваенкамат наагул ня мусіў прызываць хлопца ў войска:

«Мяне звольнілі па стане здароўя. У мяне выяўлена хвароба сэрца, якая несумяшчальная са службай у войску. У прынцыпе я тое ж самае казаў і падчас прызыву, бо гэтая хвароба ў мяне ад нараджэньня. Пры прызыве мае дыягназы былі сфальшаваныя. Цэлыя 15 месяцаў мяне адмаўляліся абследаваць. У сакавіку мяне адвезлі ў вайсковы шпіталь у Менск, дзе даследавалі і дзе ўсё пацвердзілася”

Актывіст не наважаны пакідаць свой гвалтоўны прызыў без наступстваў:

«Я буду судзіцца, патрабаваць прыцягненьня да адказнасці тых лекараў, якія ажыццяўлялі мой прызыў, спецслужбоўцаў, якія ў кайданках, гвалтоўна мяне забіралі ў вайсковую частку, а таксама тых, што паклёпнічалі — нібыта я „кашу ад войска“. Я лічу, што ўсе павінны несці адказнасць за свае ўчынкі».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства