viasna on patreon

Масты: ад сябраў каманды Рымашэўскага міліцыя патрабуе тлумачэньняў

2010 2010-12-06T10:12:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 сьнежня раніцай каля восьмай гадзіны ўчастковы міліцыянт прыйшоў на кватэру Алены Давідовіч, актывісткі штабу Віталя Рымашэўскага, з патрабаваньнем, каб тая пісьмова патлумачыла — хто і адкуль даставіў для іх агітацыйныя матэрыялы за кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, якія яна з сваім сябрамі расклейвала ў горадзе.
5 сьнежня, калі Алена Давідовіч разам зь сябрамі расклейвала агітацыйныя плякаты ў краме будматэрыялаў, да іх пачала чапляцца адна з работніц крамы, папракаючы, што яны супраць цяперашняй улады. Пазьней выклікала міліцыю.
Міліцыянты ўзялі ў Алены Давідовіч пісьмовыя тлумачэньні і, пераканаўшыся, што тая вывешвае агітацыйныя матэрыялы ў месцах, вызначаных райвыканкамам, адпусьцілі яе.
6-га сьнежня з самай раніцы, са слоў Алены Давідовіч, да яе на кватэру прыйшоў участковы міліцыянт, які запатрабаваў даць новыя тлумачэньні — хто і адкуль дастаўляе агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага ў Масты.
Алена Давідовіч адмовілася даваць новыя тлумачэньні, спаслаўшыся на тое, што зрабіла ўжо гэта ўчора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства