viasna on patreon

Салігорск: Піяр-акцыя да выбараў за кошт прадпрыемстваў

2010 2010-12-06T10:51:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyjasaligorskihuladau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цягам тыдня дзяржаўныя СМІ рэгіёна актыўна асвятлялі піяр-акцыю БРСМ па стварэнні станоўчага іміджу дзеючай улады. У горадзе з'явіліся дзьве новыя дзіцячыя пляцоўкі. 

Па загадзе раённага кіраўніцтва работнікі "Будтрэста №3", камунальнікі і нібыта актывісты БРСМ усталёўвалі гульнявыя пляцоўкі. Фінансаванне адбывалася дзесяццю буйнейшымі прадпрыемствамі гораду ў "добраахвотна-прымусовым" парадку. Не спынілі гарачыя "камсамольскія" галовы нават лютыя снежаньскія маразы. 

Ужо амаль два гады таму ў двары зрабілі перапланіроўку і рамонт. Усё лета дзеці не ведалі,  куды сябе падзець, усё што было на дзіцячай пляцоўцы - гэта пясочніца і домік, пры тым што сярэдні ўзрост дзяцей у двары ў раёне 6 год... Раніцай гляджу ў акно, і назіраю карціну алеем (гл.фота). Выбары хутка! Напэўна не звярнуў бы ўвагі на гэты цырк, але на ўсё гэта дзеянне было запрошана мясцовае тэлебачанне і фотакарэспандэнт, і працоўным, відавочна, выдалі новую спецвопратку, а вось пра ліхтары забыліся, трэці год у двары ні  воднага. Усе прыбралі падчас рамонту, - абураецца ў сваім ЖЖ салігорскі блогер Павел Дзелянко.

Па інфармацыі Салігорскага райвыканкаму, вясной наступнага году колькасць гульнявых пляцовак павялічыцца да 27-мі. Вось толькі ці ўзгадаюць мясцовыя ўлады пра гэтыя гучныя піяр-заявы пасля выбараў, застаецца вялікім пытаннем. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства