Слонім: Забаранілі вывесіць агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага
Cлонімскія актывісты БХД вырашылі 4 снежня развесіць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага на дазволеных райвыканкамам аб’ектах. Але на мясцовым аўтавакзале, які належыць Слонімскаму аўтобуснаму парку № 3, вывешваць плакаты Віталя Рымашэўкага, надрукаваныя ЦВК, забараніў дырэктар аўтапарка Сяргей Скок.
Сябры БХД звярнуліся са скаргай ў міліцыю, але там паведамілі, што гэтай праблемай павінны разбірацца ў Слонімскай раённай выбарчай камісіі, а не ў міліцыі, і параілі звярнуцца туды.
Дадзеную забарону пракаментаваў слонімскі актывіст БХД Іван Бедка: “Спадар Скок парушыў рашэнне Слонімскага райвыканкама ад 22 лістапада 2010 года № 967, дзе чорным па беламу напісана, што размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў дапускаецца ў спецыяльна абсталяваных месцах і наступных аб’ектах: гасцініцы, рынкі, лазні, памяшканні ўстаноў культуры раёна, чыгуначны і аўтобусны вакзалы і г.д.”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”