Салігорск: Дзяржаўныя СМІ рыхтуюць грамадскую думку да фальсіфікацыяў
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі салігоршчыны актыўна
агучваюць лічбы рэйтынгаў кандыдатаў і яўкі выбаршчыкаў. Крыніцай гэтай інфармацыі з'яўляюцца дадзеныя Інфармацыйна-аналітычнага
цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Лічбы незалежных сацыялагічных
службаў ні газета "Шахцёр", ні Салігорскі тэлеканал не прыводзяць.
- Раённыя СМІ насамрэч кажуць не пра прагназуемыя адсоткі, а пра запланваныя
цяперашнімі ўладамі. Бо незалежныя апытанні паказваюць зусім іншыя лічбы. Па
сутнасці, жыхароў Салігорска ўжо маральна рыхтуюць да
фальсыфікацыяў. Яўку нам абяцаюць у 90%. А рэйтынг прэзідэнта, які нібыты ўвесь
час расце, па іх дадзеных ужо каля 70%, - выказвае сваё меркаванне салігорскі
грамадскі актывіст Рыгор Астапеня.
Варта адзначыць, што паралельна джяржаўныя СМІ даюць параўнальную статыстыку з выбараў 1994 году і выкарыстоўваюць прапагандыскія прыёмы: "Беларусь у той час знаходзілася на мяжы развалу. Жабрацкая зарплата, галапуючая інфляцыя, крушэнне шматлікіх сацыяльных інстытутаў, развал эканомікі. Сёння гэта ўжо ў мінулым... Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе наперад. І змены ў нашым жыцці відавочныя. Нам ёсць чым ганарыцца. Таму кожны, перш чым зрабіць свой выбар, павінен грунтоўна падумаць". Тут, аднак, не паспрачаешся. Падумаць насамрэч ёсць над чым.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”