viasna on patreon

Маладэчна: Міліцыя не ведае пра перадвыбарчую кампанію?

2010 2010-12-06T12:39:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/raus-akno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу 4 снежня ў Маладэчне былі затрыманыя актывісты, якія прымаюць удзел у

перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва.

Чацьвёра хлопцаў накіроўваліся ад чыгуначнага вакзала ў бок Цэнтральнай плошчы, і ўжо па дарозе ў іх узнікла падазрэнне, што за імі сочыць міліцэйскі патруль. На плошчы іх спынілі, патлумачыўшы гэта тым, што міліцыя шукае скрадзены мабільны тэлефон. Міліцыянты абшукалі ўсіх і знайшлі ў аднаго з хлопцаў некалькі ўлётак Рыгора Кастусёва. Адзін з затрыманых меў пасведчанне сябра ініцытыўнай групы Кастусёва і тлумачыў, што закон ніяк не парушаны, але ўсё роўна іх на машыне даставілі ў аддзяленне міліцыі.

У аддзяленні паведамілі, што яны былі затрыманыя з-за друкаванай прадукцыі. Праверылі дакументы і пацікавіліся месцам працы. Улёткі пералічылі, спыталіся, дзе іх узялі і з якой мэтай. Потым прычапіліся да таго, што пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы было толькі ў аднаго з хлопцаў, а ўлёткі ляжалі ў заплечніку ў іншага.

Нягледзячы на тлумачэнні затрыманых - што ўлёткі афіцыйныя і зараз адбываецца перадвыбарчая агітацыя, таму можна не толькі насіць, але і распаўсюджваць гэтыя матэрыялы - іх не адпускалі, пакуль адзін з міліцыянтаў з кімсьці не стэлефанаваўся. Па тэлефоне ён тлумачыў, што ў затрыманых былі знойдзены ўлёткі “нейкага Кастусёва”.

Пасля гэтага, аддаўшы ўлёткі, хлопцаў адпусцілі, не складаючы пратакола аб затрыманні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства