Слонім: Першы матэрыял пра выбары ў мясцовай раёнцы
Раённая газета мясцовай вертыкалі “Слонімскі веснік” 4 снежня ўпершыню апублікавала матэрыял, прысвечаны ходу прэзідэнцкай кампаніі ў горадзе. У матэрыяле ідзе размова пра сустрэчу слонімцаў з Вітольдам Песцісам, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Раней раёнка не апублікавала ніводнага матэрыялу пра збор подпісаў на Слонімшчыне, наладжаныя ў сувязі з гэтым пікеты, пра сустрэчы слонімцаў з Рыгорам Кастусёвым, Паўлам Севярынцам, даверанай асобай Віталя Рымашэўскага і пры іншыя падзеі, звязаныя з выбарамі-2010.
Пра сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі матэрыял з’явіўся на першай старонцы раёнкі пад загалоўкам “Не судите по словам — судите по делам”, і напісаны асабіста рэдактарам выдання Кірылам Ляшчанкам. У артыкуле прыведзены словы спадара Песціса: “Стране не нужны эксперименты, и поэтому на предстоящих выборах следует поддерживать действующего главу государства». Трэба адзначыць, што падчас сустрэчы са слонімцамі спадар Песціс сказаў, што са студзеня 2011 года грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” стане палітычнай партыяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”