viasna on patreon

Мазыр: Давераных асоб Саннікава спрабавалі правакаваць

2010 2010-12-06T15:40:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazur-sustr-daver-sann-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчы з альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты прыходзяць адмыслова падрыхтаваныя групы грамадзян з мэтай правакаваць выступоўцаў. Так адбылося ў Мазыры на сустрэчы выбаршчыкаў з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

У Мазыры адбылася сустрэча выбаршчыкаў з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава - Юрыем Хадыкам і Паўлам Казлоўскім. У Палацы культуры Мазырскага НПЗ 2 снежня сабралася каля 300 чалавек. На сустрэчу прыйшла група грамадзян на чале з галоўным радактарам дзяржаўнай газеты "Жыццё Палесся", сябрамі раённай выбарчай камісіі, сябрам райвыканкама Ларысай Чорнай.

- У гэтай групе "актывістаў" у асноўным былі настаўнікі, сябры БРСМ, якія прыйшлі з загадзя падрыхтаванымі пытаннямі, якія ўжо гучалі па БТ, - паведаміў адзін з відавочцаў сустрэчы. -- Гэта група дэманстратыўна абуралася, калі былі крытычныя заўвагі на адрас дзеючага прэзідэнта як па кіраванні краінай, ягонага прыватнага жыцця.

Іншыя мазырчукі пыталіся, як змяніць сітуацыю, каб зрабіць выбары справядлівымі і сапраўднымі, чаму няма празрыстых скрыняў для галасавання і як пазбегчы датэрміновага галасавання. Па словах выступоўцаў, кіраўнікі мазырскіх прадпрыемстваў, навучальных установаў ужо зараз настойліва прапануюць сваім падначаленым прагаласаваць датэрмінова. Некалькі выступоўцаў пацікавіліся, як прыняць ўдзел і далучыцца да назірання за выбарамі. Прысутныя пыталіся таксама, калі прыедуць у Мазыр Някляеў, Статкевіч і Рымашэўскі.

Сустрэчу з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава здымаў мясцовы дзяржаўны тэлеканал “Мазыр”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства