“Магілёўскія ведамасці” ўзмацняюць прапаганду за Лукашэнку
Газета “Магілёўскія ведамасці” ў сваім чарговым нумары прысвяціла два артыкулы дзеючаму прэзідэнту і адначасова кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку.
Артыкулы называюцца “К экономике инициатив” і “Вникнуть в проблему человека”.
У першым артыкуле расказваецца пра сустрэчу даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, старшыні магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў ААТ “Магілёўскі мясакамбінат” і ААТ “Магілёўхімвалакно”. На гэтых сустрэчах “губернатар” адзначыў, што хутка ў краіне пройдуць две вялікія падзеі – Усебеларускі народны сход і прэзідэнцкія выбары. На сустрэчах Пётр Руднік азнаёміў сабраўшыхся з праграмай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і заклікаў усіх прыйсці на выбары 19 снежня і асэнсавана зрабіць свой выбар на карысць будучыні нашай краіны.
У другім артыкуле расказваецца пра тое, што ў Магілёве пачала працу грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Яе ініцыятарам стала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. За час працы прыёмнай на прыём прыйшло дзевяць чалавек. Адметным з’яўляеца тое, што прыём 24 і 26 лістапада праводзіла яшчэ адна давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі -- Вячаслаў Шаршуноў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”