Жодзіна: Сустрэча з Саннікавым сабрала поўную залу
4 снежня ў памяшканні ДК «Равеснік» у Жодзіне адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі – зала была запоўненая цалкам.
Вёў сустрэчу давераная асоба кандыдата Дзмітрый Бародка, акрамя самога Андрэя Саннікава выступалі альбо адказвалі на пытанні эканаміст Леанід Злотнікаў і мастак, Алесь Марачкін. Прысутныя з зацікаўленасцю выслухалі выступы і задалі шмат пытанняў, сустрэча прайшла ў працоўным рытме.
Уваход у памяшканне з вуліцы ахоўваў супрацоўнік міліцыі ў форме, у файе прысутнічалі два прадсатаўніка МНС. У зале знаходзілася кіраўніцтва ідэалагічнай вертыкалі і сакратар Жодзінскага гарадской камісіі, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела выканкаму Тацяна Краўцэвіч.
Пасля сустрэчы некаторыя жодзінцы фатаграфаваліся з А.Саннікавым. Ні падчас сустрэчы, ні ў далейшым - ніякіх правакацый не назіралася.
Трэба адзначыць, што інфармацыя пра сустрэчу распаўсюджвалася штабам кандыдата праз улёткі і мясцовую прэсу. Абвестку можна было знайсці (калі добра пастарацца) у афіцыйнай газеце «Жодзінскія Навіны» ад 1 снежня, праўда размешчана яна была паміж «Вокнамі з ПВХ» і «Бытавой тэхнікай»!?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”