viasna on patreon

Салігорск: Назіральніку адмовілі ў інфармацыі пра колькасць выбаршчыкаў

2010 2010-12-13T12:28:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Сябра Беларускага Хельсінскага Камітэту і назіральнік у Салігорскай раённай камісіі па выбарах Леанід Мархотка (на фота) звярнуўся ў райвыканкам з патрабаваннем агучыць дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання, а ў адказ атрымаў чарговую адпіску.
Нагадаем, што 15 кастрычнік 2010 года Салігорскім раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 1933 "Аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Салігорскага раёна", якое было размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама, а таксама апублікавана ў газеце "Шахцёр". Дадзеным рашэннем на тэрыторыі Салігорскага раёна было створана 68 участкаў для галасавання. У частцы 2 артыкула 17 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь замацавана, што ўчасткі для галасавання ўтвараюцца з лікам не менш за 20 і не больш за 3000 выбаршчыкаў. Аднак у рашэнні выканкаму колькасць выбаршчыкаў на ўчастках не была паказана. Такім чынам, было немагчыма вызначыць, ці адпавядаюць створаныя ўчасткі патрабаванням артыкула 17 Выбарчага кодэкса.
Паводле заканадаўства, удакладненыя спісы выбаршчыкаў па ўчастках для галасавання да 3 снежня мусілі быць прадстаўлены для азнаямлення. Аднак Выбарчы кодэкс прадугледжвае такую магчымасць толькі для выбаршчыкаў, але ж не для назіральнікаў. Прычым, як сведчыць практыка, азнаёміцца можна толькі са спісам выбаршчыкаў са свайго выбарчага ўчастку. Таму, каб спраўдзіць адпаведнасць рашэння №1933 Салігорскага райвыканкаму артыкулу 17 Выбарчага кодэксу, назіральнікам Л.Мархоткам была накіравана просьба ў выканаўчы камітэт аб прадастаўленні яму дадзеных аб колькасці выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання Салігорскага раёна ў пісьмовай форме. У адказ прыйшла чарговая адпіска: "Паведамляем, што рашэнне Салігорскага раённага выканаўчага камітэту №1933... прынятая ў адпаведнасці з нормамі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Праваабаронца называе гэта адказам не па сутнасці:
- Гэта юрыдычны абсурд і чарговая адпіска, парушаючая заканадаўства. У кодэксе ёсць нумараваныя артыкулы, на якія робяцца спасылкі. Артыкулаў са словам "норма №..." у Выбарчым кодэксе няма. Увогуле гэты адказ недакладныі не па сутнасці заявы. Падрыхтоўка і правядзенне выбараў мусіць адбывацца адкрыта і галосна. Гэтага патрабуе артыкул 65 Канстытуцыі, а таксама артыкул 13 Выбарчага кодэкса. На жаль, колькасці выбаршчыкаў на ўчастках публічна не агучана да гэтага часу. Увогуле, цягам усёй гэтай выбарчай кампаніі жадання быць адкрытымі з боку выканаўчых органаў мы зусім не назіраем.
Леанід Мархотка таксама адзначыў, што маніпуляцыі з колькасцю выбаршчыкаў на ўчастках з'яўляюцца адным з асноўных момантаў пры фальсіфікаванні вынікаў выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства