viasna on patreon

Мазыр: Стэнды для агітацыйных матэрыялаў не гатовы (фота)

2010 2010-12-13T12:49:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-agit-stend-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося зусім мала дзён, а месцы, вызначаныя Мазырскім райвыканкамам для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, так і не даведзены да ладу. Некаторыя стэнды не маюць нават дошак (на фота). Вось толькі некаторыя прыклады: стэнд для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў мікрараёна «Маладзёжны», дошка аб’яў у раёне крамы «Родная сторона» ААТ «Универсам «Центральный» і інш.

“Мне здаецца, гэта робіцца наўмысна, - кажа мазырскі праваабронца Уладзімір Целяпун. - Альбо тут мы бачым непрафісіяналізм, разгілдзяйскія адносіны да даручанай справы”.

Дарэчы, адказнасць за наяўнасць агітацыйных стэндаў, згодна з рашэннем Мазырскага райвыканкама №1386 от 08.11.2010 "Об определении в Мозырском районе мест для проведения кандидатами в Президенты Республики Беларусь, их доверенными лицами мероприятий с целью осуществления предвыборной агитации в 2010 году", ускладзена на намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка.

Тым часам давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты выкарыстоўваюць для вядзення агітацыі даступныя сродкі. 11 снежня быў праведзены пікет каля кірмаша "ИстПал" адразу чатырох кандыдатаў у прэзідэнты - А. Санікава. У. Някляева, В. Рымашэўскага і Я. Раманчука (на фота). Падчас мерапрыемства раздаваліся агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў, іх праграмы, адбывалася абмеркаванне праграм, палітычнай сітуацыі ў краіне.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства