Слонім: Ідэолаг пытаўся ў Някляева пра котку
На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым, якая праходзіла ў кінатэатры “Мір” у суботу, 11 снежня, сабралася больш за 100 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі ў Слоніме.
За гадзіну да сустрэчы каля кінатэатра быў наладжаны пікет — сланімчанам раздавалі агітацыйныя матэрыялы. Пікет з музыкай з’явіўся і каля гарадскога рынку.
Сустрэча праходзіла роўна дзве гадзіны, і слонімцы маглі задаць кандыдату вельмі шмат розных пытанняў. А вось пытанне пра котку, якую нібыта кандыдат задушыў у дзяцінстве, якое задаў супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Канстанцін Дзятчык, прысутныя проста абсвісталі. А адна жанчына з зала крыкнула: “Тут людзей забіваюць, а вы маўчыце, а ты пра катоў пытаешся!” .
Але ў цэлым сустрэча прайшла спакойна, а пасля заканчэння яе, слонімцы падзякавалі кандыдату моцнымі апладысментамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
На здымках: Падчас сустрэчы з Уладзімірам Някляевым у Слоніме і пікет каля кінатэатра “Мір”.