Зэльва: Першая сустрэча -- з даверанай асобай Рымашэўскага
Упершыню зэльвенцы сустрэліся з прадстаўніком альтэрнатыўных кандыдатаў -- на сустрэчу ў нядзелю да выбаршчыкаў горада прыехаў Іван Бедка са Слоніма, давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры, і прысутнічала на ёй няшмат людзей, усяго 20 чалавек.
Невядомы мясцовым жыхарам чалавек з камерай здымаў сустрэчу з даверанай асобай кандыдата, але адзін з прысутных папрасіў, каб ён пакінуў залу і не перашкаджаў сустрэчы. “Аператар” сышоў.
Іван Бедка адказаў на пытанні прысутных, і найперш зэльвенцаў хвалявала, чаму кандыдаты ад апазіцыі мінаюць іх горад. У гэты дзень у цэнтры Зельвы быў арганізаваны і пікет у падтрымку Віталя Рымашэўскага, на якім раздаваліся агітацыйныя матэрыялы кандыдата.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”