Суд зноў перанёс абвяшчэнне вердыкту па справе экс-прэтэндэнта Рыжова
https://spring96.org./be/news/39146
2010
2010-12-13T12:34:00+0200
2010-12-13T12:34:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Раённы суд Віцебска ўжо ў чацвёрты раз пераносіць абвяшчэнне свайго вердыкту па пазове былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова. Ён патрабуе аднаўлення на працы. Сваё рашэнне суд павінен быў агучыць яшчэ 10 снежня. Нагадаем, Сяргея Рыжова звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната. Палітык працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Па словах Рыжова, звальненне звязана з яго удзелам у перадвыбарнай кампаніі.
"На суд аказваецца ціск, – мяркуе Рыжоў. – У пятніцу суд перанеслі на дзесяць раніцы панядзелка. Сёння яго зноў перанеслі на 14 гадзінаў. І толькі што паступіў званок, што рашэнне сёння не будзе вынесенае".