У Хойніках міліцыя затрымала распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў
У Хойніках 13 снежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.
Як патлумачыў спадар Ціток, на вуліцы Савецкай на прыпынку
грамадскага транспарту ён наклеіў тры агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у
прэзідэнты — не ведаў, што на прыпынках, дзе шмат розных аб’яваў, іх клеіць
нельга. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі са службы "Ахова" і адвезлі
хлапца ў РАУС. Там яму заявілі, што агітацыя нібыта наагул скончылася.
У агітатара забралі тры сотні ўлётак Мікалая Статкевіча і каля тысячы ўлётак
Дзмітрыя Уса. Міліцэйскі следчы Дзмітрый Каўроў склаў на хлопца адміністрацыйны
пратакол і патлумачыў, што перадасць яго ў камісію райвыканкаму.
А 23-й гадзіне яму патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што можна забраць
агітацыйныя ўлёткі.
Давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты паведамляюць, што ў Хойніках выявілі
толькі 2 дазволеныя месцы для развешвання перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў,
у Брагіне і Лоеве — па адным, паведамляе Радыё Свабода.