Рэкамэндацыі праваабаронцаў на выпадак затрыманьняў
1. Калі падчас транспартаваньня ў аддзяленьне міліцыі, ці ў пастарунку ў дачыненьні да Вас была беспадстаўна ўжытая фізічная сіла, выказваньні, якія насілі абразьлівы характар, Вы маеце права накіраваць скаргу на гэтыя дзеяньні ў пракуратуру, у якой абаязкова патрабаваць выдачы накіраваньня на судова-медыцынскую экспэртызу, каб засьведчыць нанесеныя цялесныя пашкоджаньні. Пры гэтым скаргу лепш аднесьці асабіста безадкладна дзяжурнаму пракурору, які абавязаны прыняць скаргу, узяць тлумачэньні й выдаць такі накірунак. Скарга мусіць быць накіравана ў пракуратуру таго раёна, ва ўпраўленьні ўнутраных спраў якога Вы знаходзіцеся.
2. Пачынаць пошук варта менавіта па месцы затрыманьня. Калі ніводны РУУС не прадставіў інфармацыю, раім зьвярнуцца да дзяжурнага міліцыянта па Менску (тэл: +37517 2270221) – ён павінен валодаць інфармацыяй пра затрыманых рана ці позна.
ЗАВОДЗКІ РУУС г. МЕНСКУ
Вул. Кабушкіна, 36, Тэлефон дзяжурнай часткі: 340-02-02
КАСТРЫЧНІЦКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрас: вул.Фабрыцыўса, 26, Тэлефон дзяжурнай часткі: 226-20-93
МАСКОЎСКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Вул. Грушаўская, 9, тэл.: 226-36-94
ЛЕНІНСКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрас: 2і Веласіпедны завулак, 9, Тэлефон дзяжурнай часткі: 249-02-02
ПАРТЫЗАНСКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрас: зав. Стаханаўскі, 5, Телефоны дежурной части: 230-44-40, 230-34-34
САВЕЦКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрес: зав. Я. Коласа, 3, Тэлефон дзяжурнай часткі: 292-02-02
ПЕРШАМАЙСКІ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрас: зав. Інструмэнтальны, 5, Тэлефон дзяжурнай часткі: 280-02-02
ФРУНЗЕНСКІ РУУС г.МЕНСКУ
Адрас: вул. Кальварыйская, д. 41, Тэлефон дзяжурнай часткі: 252-02-02
ЦЭНТРАЛЬНЫ РУУС Г.МЕНСКУ
Адрас: вул. Арлоўская, 58, к. 1, Тэлефон дзяжурнай часткі: 288-02-02
Кастрычніцкая плошча ў Менску знаходзіцца на тэрыторыі Цэнтральнага р-на, але па іншы бок прашпекту – Ленінскі раён. Тэрыторыя ад вуліцы Гарадзкі Вал – Маскоўскі р-н. Адміністратыўны працэс павінен весьціся па месцу зьдзяйсьненьня адм.правапарушэньня, але пры загружанасьці РУУСаў ды судоў (як гэта было ў сакавіку 2006 г.) затрыманыя могуць апынуцца ў любым РУУСе ды судзе Менску.
3. Калі на затрыманага склалі пратакол аб адміністнратыўным правапарушэньні па артыкуле 23.34 КаАП (“Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня“) раім падаць затрыманаму хадайніцтва, якое павінна мінімалізаваць пакараньне. Хадайніцтва заяўляецца падчас выступу абвінавачанага пасьля ўступнай часткі, на пытаньне судзьдзі пра хадайніцтва ён павінен сказаць “Маю хадайніцтва аб ...(зачытаць), прашу далучыць да справы ў пісьмовым выглядзе” і перадаць судзьдзі пісьмовы варыянт хадайніцтва. Судзьдзя ня мае права адмовіць.
Інфармацыю пра затрыманых і іх мейсцазнаходжаньні паведамляйце па тэлефонах:
+375296875129, +375173310844 –– гарачая лінія, кругласуткава.
Файлы
- Прыклад скаргі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну пра зьбіцьцё (0.02 Mb)
- Схемы праезду і адрасы РУУСаў г. Менска (0.51 Mb)
- Схемы праезду і адрасы сідоў г. Менска (0.37 Mb)
- Хадайніцтва пра мінімалізацыю санкцыі па артыкуле 23.34 КаАП (беларускае) (0.02 Mb)
- Ходатайство о минимализации санкции по статье 23.34 КаАП (русское) (0.02 Mb)