viasna on patreon

Суд падтрымаў забарону пікета салідарнасці

2011 2011-03-17T09:52:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка суд Полацкага раёна і г. Полацка не задаволіў скаргу В. Калесніка на дзеянні супрацоўніцы Полацкага гарвыканкама Н.Ганебнай. Скарга была пададзеная актывістам пасля адмовы за подпісам Н.Ганебнай ў дазволе на правядзенне ў Полацку пікета 19 лютага ў падтрымку людзей, арыштаваных  за ўдзел у мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў снежні мінулага года.

Аднак калі ў сваёй адмове на правядзенне пікета спадарыня Ганебная спасылалася на тое, што адмаўляе "у сувязі з тым, што мірная акцыя ў Мінску мела неканстытуцыйны характар", то ў судзе яна прыгадала 6 артыкул “Закона аб масавых мерапрыемствах” і нязгоду Полацкага ГАУС узгадняць правядзенне дадзенага мерапрыемства.

Да ўсяго астатняга, пікет, аказваецца, быў небяспечны з-за наяўнасці паблізу крамы, дзе гандлююць спіртовымі напоямі і цемры на вуліцы ў заяўлены час, што магло “прывесці да парушэння грамадскага парадку і бяспекі”, а  жудаснае надвор’е патрабавала ад арганізатараў забеспячэння спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства