viasna on patreon

У Барысаў вярнулася традыцыя публічнага «асуджэння» працоўным калектывам

2011 2011-03-17T10:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zavod-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюзу РЭП Анатолю Аскерку адміністрацыя барысаўскага завода “Аўтагідраўзмацняльнік” прапанавала напісаць заяву аб звальненні па пагадненню бакоў пасля таго, як ён адбыў 12 сутак за Плошчу.

Рабочаму шостага разраду (!) засталося ўсяго два з паловай гады дапрацаваць да пенсіі. Кантракт у яго заключаны да надыходу пенсійнага ўзросту. Тым не менш, прадстаўнікі адміністрацыі прапанавалі яму напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні. У сваім каментары да гэтай сітуацыі прафсаюзнаму сайту www.praca-by.info Анатоль Аскерка дапусціў неабдумана фразу "за мяне стаіць уся брыгада".

Праз пару тыдняў газета Барысаўскага райвыканкама надрукавала справаздачу аб сходзе брыгады, на якім начальнік лабараторыі Савіцкі В.У. ... "асудзіў словы Аскеркі А.З. - "Да таго ж за мяне стаіць уся брыгада». Супраць гэтых слоў таксама выступілі Арцюшэнка А.С., Лескін В.Г. і астатнія члены брыгады. А акрамя таго, на сходзе было вырашана, што "1. Усе члены брыгады асуджаюць словы наладчыка Аскеркі А.З. "Да таго ж за мяне стаіць уся брыгада" ... як неадпаведныя рэчаіснасці. 2. Усе члены брыгады не падтрымліваюць ўдзел наладчыка брыгады Аскеркі А.З. у несанкцыянаваным мітынгу 19 снежня 2010 у г. Мінску".

Пратакол вёў В.У. Савіцкі. А падпісалі наладчыкі Арцюшэнка А.С.., Арцюшэнка Г.С., Арцюшэнка Д.Г., Лескін В.Г., Яромін Ю.А., Шаман Г.К., Фаменка І.В., Шумілаў Г.М ., Швайбовіч У.П..

Як распавёў Анатоль Аскерка, на сход яго не запрашалі. Наогул жа даваць якія-небудзь каментары цяпер ён баіцца. «Добра, што другі раз не выклікалі пісаць заяву, - кажа Аскерка. - Сваю грамадзянскую пазіцыю я, вядома, не змяніў ... Але цяпер усё супакоілася ... Можа, да пенсіі дапрацую. Без камэнтароў ".

Такая вось працоўная салідарнасць мае месца на барысаўскім заводзе "Аўтагідраўзмацняльнік".

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства