viasna on patreon

У лепшых савецкіх традыцыях - праца задарма

2011 2011-11-08T12:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 7 па 17 лістапада ў Полацку пройдзе дэкаднік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада - такое рашэнне прынята Полацкім гарвыканкамам і Полацкім гарадскім саветам дэпутатаў. У суботу, 12 лістапада, у рамках дэкадніка пройдзе агульнагарадскі суботнік.

«Падчас дэкадніка плануецца зрабіць уборку замацаваных і прылеглых тэрыторый прадпрыемстваў, прыдамавых тэрыторый, сквераў, дваровых пляцовак. Асаблівая ўвага будзе нададзена ачыстцы тэрыторый і двароў у жылым сектары ад гаручых адходаў, смецця, лісця, сухой травы, - паведамляе рэгіянальная газета «Полацкі веснік». У перакладзе на звычайную мову вышэйпрыведзеная фраза азначае, што ўсе працаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Полацка будуць у прымусовым парадку адпраўленыя на ўборку «прылеглых тэрыторый». Практычнае адбіранне ў людзей выходнай суботы ніяк не кампенсуецца, а вось няяўка можа паслужыць падставай для пазбаўлення прэміі за прыдуманыя правіннасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства