viasna on patreon

У бабруйскай актывісткі супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнні

2012 2012-02-14T10:29:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gluhava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Глухава

Валянціна Глухава

У другой палове дня 13 лютага да бабруйскай актывісткі кампаніі “Гавары праўду” Валянціны Глухавай завітаў капітан міліцыі. Супрацоўнік праваахоўных органаў спрабаваў даведацца, чаму яна збірала подпісы гараджан за абсталяванне прыпынку “Інфекцыйная бальніца” і перанос пешаходнага пераходу ў горадзе. Валянціна Глухава вымушана была падпісаць пісьмовыя тлумачэнні.

“Адразу мне патэлефанавалі з гарвыканкаму і запыталі, ці гэта я збірала подпісы за абсталяванне прыпынку “Інфекцыйная бальніца” і пешаходнага пераходу каля яго, - распавядае Валянціна Глухава. - Потым да мяне ў кватэру прыйшоў капітан міліцыі, ён прадставіўся старэйшым інспектарам па арганізацыі дарожнага руху, Дзянісам Уладзіміравічам, а прозвішча я добра не разабрала, здаецца, Гуварака. Ён пачаў цікавіцца, ці гэта я збірала подпісы, чаму я гэта рабіла, бо я ж жыву ў іншым раёне і г. д. Наконт пераходу сказаў, што ён правёў праверку разам з супрацоўнікамі камунгаса і ў тым месцы пераход абсталяваць нельга. А пасля пачаў браць з мяне пісьмовыя тлумачэнні, чаму я збірала подпісы пад зваротам у гарвыканкам. Я адразу ж патэлефанавала Вользе Піманавай, і яна ў хуткім часе прыехала. Як толькі яна з’явілася, міліцыянер даў падпісаць мне паперу з тлумачэннямі і хуценька сышоў”.

Вольга Піманава кажа, што, хутчэй за ўсё гэта была спроба з боку праваахоўных органаў неяк прыпыніць грамадскую актыўнасць.

“Я думаю, што была спроба націснуць на Валянціну Глухаву і на іншых прастаўнікоў грамадзянскай супольнасці горада, інакш навошта браць нейкія пісьмовыя тлумачэнні, высвятляць, чаму яна гэта робіць  - выказвае меркаванне Вольга Піманава.- Апошнім часам мы паднялі перад гарадскімі ўладамі цэлы шэраг праблемных пытанняў, чыноўнікам гэта не падабаецца, вось яны і ціснуць на актывістаў праз супрацоўнікаў міліцыі”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства