viasna on patreon

Раёнкі Міншчыны ганьбяць апазіцыю і праваабаронцаў

2012 2012-03-14T11:08:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prapagandyst.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль адначасова два раённыя выданні – “Бярэзінская панарама” і “Слуцкі край” змясцілі на сваіх старонках падпісаныя адным аўтарам артыкулы, прысвечаныя беларускай апазіцыі, праваабаронцам і адносінам з ЗША і ЕС. Такім чынам у чарговы раз ад дзяржаўных прапагандыстаў дасталося і апазіцыйным лідэрам, і праваабаронцам, пра якіх узгадваецца толькі ў двухкоссі.

Матэрыялы “Белорусская оппозиция отчиталась перед западными “друзьями” і “Тридцать серебряников для оппозиции США” былі змешчаны ў рубрыках “У камітэце дзяржкантролю” і “Грамадства”, іх аўтар – Леанід Соўчыц.

Відавочна, што гэтыя артыкулы з’яўляюцца рэакцыяй на размовы аб міжнародных санкцыях у дачыненні да беларускіх уладаў.  Як з іх вынікае, ва ўсіх санкцыях вінавата “пятая калона”, лідэры якой “паліваюць брудам існуючую ўладу і стараюцца выставіць нашу краіну з негатыўнага боку”.

Прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці называюць “вялікімі рэфарматарамі”, “барцамі за справядлівасць”, “доблеснай апазіцыяй”, “праваабаронцамі” – усё ў двухкоссі. Аўтар сцвярджае, што ў іх  няма рэальнай працы і ідэй, яны толькі лоўка імітуюць сваю дзейнасць, каб атрымоўваць “шалёныя валютныя сродкі” з “чароўнай крыніцы дастатку”, а ўсе “незаконныя акцыі” аказваюцца правальнымі.

Таксама як штосьці вельмі недарэчнае, “старое як свет”, аўтар падае патрабаванні неадкладна вызваліць палітзняволеных і перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства