viasna on patreon

Гомельскія дэмакраты распавялі пра планы на Дзень Волі

2012 2012-03-21T14:29:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

21 сакавіка ў Гомелі на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі АДС паведамілі, што 25 сакавіка ў памяшканні грамадска-палітычнага цэнтру на вуліцы Палескай адбудзецца трэцяя сесія Народнага сходу, як гэта і планавалася ўвосень. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кампаніі «За справядлівыя выбары!»

Удзел у Народным сходзе могуць прыняць усе жадаючыя, з гэтай мэтай у горадзе распаўсюджаны адмысловыя запрашэнні-улёткі, каля 5 тысяч асобнікаў. «Пасля другой сесіі Народнага сходу ў лістападзе 2011 года было агучана рашэнне правесці вясной трэцюю сесію. Мы вырашылі яе спалучыць з новай кампаніяй назірання «За справядлівыя выбары!» Бо калі няма справядлівых выбараў, то не будзе і ніякага паляпшэння ў эканамічным і сацыяльным жыцці. Няма палітычных свабод – няма і эканамічных. Таму на Народным сходзе размова будзе весціся пра будучыя выбары, пра тое, што ад грамадзян залежыць, як яны пройдуць. Ёсць людзі, якія маглі б і хацелі паўдзельнічаць у якасці назіральнікаў на выбарах, але не ведаюць, як гэта рабіць практычна, не маюць досведу. Таму мы можам ім дапамагчы – метадычна, літаратурай, правесці шэраг адукацыйных семінараў. Трэба данесці да людзей, што кожны можа ўдзельнічаць у назіранні, ад кожнага залежыць лёс краіны», - патлумачыў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Гомельскія дэмакраты падчас выбарчай кампаніі будуць спрабаваць пераламаць апатыю ў грамадстве, данесці да людзей праўду пра палітвязняў і фальшывыя выбары паводле прынцыпу «неістотна - як галасуюць, істотна - як лічаць галасы», а таксама будуць спрабаваць заахвоціць грамадзян да ўдзелу ў назіранні за парламенцкімі выбарамі.

Раней шэрагам дэмакратычных арганізацый рэгіёна было прынята пагадненне, згодна якому яны аб'ядноўваюць свае высілкі па працы падчас гэтай палітычнай кампаніі і прымаюць удзел у выбарах пры выкананні шэрагу ўмоў: вызваленні палітвязняў, уключэнні ва ўчастковыя камісіі вылучэнцаў ад апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства