viasna on patreon

З Барысам Хамайдам правялі прафілактычную гутарку

2012 2012-04-17T10:27:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hamajda-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старэйшы віцебскі апазіцыянер і распаўсюднік незалежнай прэсы распавёў, што з ім нечакана вырашыў звесці асабістае знаёмства намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Чыгуначнага РАУС Канстанцін Аднапалаў. Каб сустрэча адбылася, спадара Хамайду затрымалі і прывезлі ў пастарунак.

Апазіцыянер, якога затрымалі каля так званага "сіняга дому" – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу, быў здзіўлены зместам гутаркі:

"Мяне адвезлі ў апорны пункт міліцыі, і спадар Аднапалаў заявіў, што хоча са мной пазнаёміцца асабіста. Пытаўся, чаго я выходжу да "сіняга дому", цікавіўся маім асабістым жыццём, а не толькі палітычнымі поглядамі – пра іх, напэўна, ведае ці не кожны жыхар Віцебску. Урэшце запытаўся, ці няма ў мяне прэтэнзій да абыходжання з боку міліцыянтаў… Як я зразумеў,  незадавальненне у міліцыі грамадскай бяспекі выклікаў знешні антураж майго "працоўнага месца" – бел-чырвона-белы парасон, пад якім я ўсталёўваю свой столік, бел-чырвона-белая стужка, што вісіць побач з газетамі "Наша ніва", а цяпер у мяне яшчэ з'явілася вышыванка са словамі "Жыве Беларусь!"

Вышыванку да сёлетняга Дня Волі Барысу Хамайду падаравала актывістка Антаніна Піванос – яна зрабіла яе ўласнымі рукамі. Апазіцыянеру давялося даводзіць у міліцыі, што гэта не плакат, а твор мастацтва. А таксама пераконваць супрацоўніка міліцыі, што бел-чырвона-белая стужка – гэта не сцяг, і яго выхады да "сіняга дому" – не пікетаванне.

Спадар Хамайда распавёў, што яго адпусцілі без складання пратаколу, але што будзе далей – невядома. Прынамсі, ён заявіў, што не збіраецца  хаваць ад мінакоў і міліцыі ні парасон, ні стужку, ні вышыванку.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства