Шуневіч: Новы законапраект дае магчымасць больш гуманна прымяняць такі інструмент, як накіраванне ў ЛПП
Колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў у Беларусі скарачаць пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 14 мая ў Палаце прадстаўнікоў.
"Хацелася б, каб колькасць ЛПП, гэтак жа як і колькасць папраўчых устаноў закрытага тыпу, скарачалася. Але пакуль лячэбна-працоўныя прафілакторыі мы скарачаць не збіраемся", — заявіў міністр.
Каментуючы прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытанні накіравання грамадзян у ЛПП і аб умовах знаходжання ў іх", Шуневіч зазначыў, што гэты дакумент дае магчымасць "больш дэмакратычна і гуманна вырашаць такое пытанне, як накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый".
Дакумент, паводле яго слоў, ператварае рашэнне аб накіраванні ў ЛПП "з імператыўнай нормы ў дыспазіцыйную". "То бок суд можа як прыняць, гэтак і не прыняць рашэнне аб накіраванні ў ЛПП у дачыненні да чалавека, якога міліцыя ўжо накіравала туды, — растлумачыў Шуневіч. — З'явілася таксама норма аб тым, што чалавек можа датэрмінова вызваліцца з ЛПП, калі ён стаў на шлях выпраўлення і даказаў гэта сваімі паводзінамі".