viasna on patreon

Івану Бедку прысудзілі штраф за антыалкагольныя плакаты

2015 2015-06-18T12:21:35+0300 2015-06-18T12:39:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bedka-ivan-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

18 чэрвеня адміністрацыйная камісія Слонімскага райвыканкама аштрафавала на 180 000 рублёў мясцовага грамадскага актывіста Івана Бедку за развешванне антыалкагольных плакатаў у Слоніме на прыпынках грамадскага транспарту.

Яшчэ вясной Іван Бедка ў межах грамадскай кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” распаўсюджваў у горадзе каляровыя плакаты “Яго будучыня ў тваіх руках” і “Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей”. Названыя плакаты актывіст наклеіў таксама на аўтобусных прыпынках ля крамы “Спадарожнік”, хлебазавода і вакзала.

Як паведамляе сайт “Газеты Слонімскай”, мясцовыя ўлады палічылі, што такімі дзеяннямі Іван Бедка парушыў ч. 2 арт. 21.14 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных парушэннях. У пастанове адміністрацыйнай камісіі адзначаецца, што “Бедка І.С. парушыў п.17 правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў РБ 28.11. 2012 №1087”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства