viasna on patreon

У Гародні правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў

2015 2015-08-05T09:12:32+0300 2015-08-05T09:12:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau-viktar-3.jpg
Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітычных вязняў правялі праваабаронцы Цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту ў Гародні. Традыцыйна 4 жнівеня міжнародная супольнасць адзначае гэты дзень, як дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Гэта знак павагі тым, хто змагаецца за дэмакратычныя каштоўнасці ў таталітарным рэжыме, у якім цяпер перабывае беларускі народ, – кажа праваабаронца Віктар Сазонаў:

- Вельмі важны дзень для ўсіх беларусаў, таму што ў прынцыпе вельмі важная людская салідарнасць. Калі людзі трапляюць у бяду, а таталітарны рэжым гэта таксама бяда, адзінае, што ёсць у людзей, гэта салідарнасць, калі яны аб’ядноўваюцца, калі нешта робяць разам. А калі салідарнасць і падтрымка адбываецца яшчэ і звонку, гэта дае яшчэ больш сілаў, дае больш надзеяў людзям і дае больш упэўненасці ў той сваё праваце. Таму мы вельмі цэнім гэты дзень, бо гэты дзень салідарнасці з беларускім грамадствам, салідарнасці ўсіх тых людзей, якія змагаюцца за правы чалавека.

Гэтым разам праваабаронцы вырашылі не рабіць фотаздымкаў, каб не даць нагоду міліцыянтам сфабрыкаваць супраць іх адміністрацыйную справу, як гэта было раней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства