viasna on patreon

Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)

2015 2015-09-28T00:04:36+0300 2015-09-28T00:04:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-zyvyja-razmovy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас мерапрыемства, што ладзілася ў культурным цэнтры “Грунтоўня”, ва ўдзельнікаў імпрэзы была магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях, датычных правоў чалавека.

Сярод адмыслоўцаў, якія завіталі ў Брэст, былі прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК), ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Ініціятывы Школы зааабаронцаў “Лапа закона”, Беларускага праваабарончага цэнтра “Ідэнтычнасць”. Паколькі сустрэча мела нефармальны характар, дык замест звычайных выступаў і справаздачаў усё адбывалася ў фармаце зваротнай сувязі: наведвальнікі не только слухалі, але і самі шмат распавядалі праваабаронцам пра канкрэтныя факты парушэнняў, іншыя адметныя падзеі, вартыя ўвагі грамадскасці.          

Падчас “Жывых размоваў” можна было таксама ўбачыць “выставу-сушку” паштовак у выглядзе выцінанак, якія народная мастачка Вольга Бабурына прысвяціла 30-ці артыкулам Дэкларацыя правоў чалавека, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства