viasna on patreon

Міхаілу Жамчужнаму вынесена першае спагнанне

2016 2016-08-08T17:32:20+0300 2016-08-09T12:12:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

Спагнанне Міхаілу Жамчужнаму адміністрацыяй Навасадскай ПК-14 было вынесена 21 ліпеня, у выніку ён пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання. Сам палітвязень расцэньвае гэта як правакацыю і спосаб ціску на яго.

Па словах Міхаіла Жамчужнага, у той дзень ён запісаўся на прыём да начальніка спецчасткі, каб пракантраляваць адпраўку ягоных скаргаў. У суправаджэнні днявальнага, як гэтага патрабуюць правілы ўнутранага распарадку,  ён прыйшоў у спецчастку і стаў у чаргу на прыём. Супрацоўнік спецчасткі вывеў яго з чаргі і адвёў у сектар №4. За самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі на Міхаіла Жамчужнага быў складзены акт, што і стала падставай для вынясення спагнання. Варта адзначыць, што вывеў яго з чаргі і адвёў у недазволены сектар якраз той супрацоўнік і, які раней увёў яго ў зман адносна таго, што наглядныя скаргі могуць падавацца толькі праз год пасля вынясення прысуду. Гэтая інфармацыя была апублікавана, у выніку чаго праводзілася праверка дзеянняў дадзенага супрацоўніка.

Міхаіл Жамчужны таксама паведаміў, што атэстацыйная камісія не пацвердзіла ягоны ранейшы статус “асобы, якая стала на шлях выпраўлення”. Захоўваецца жорсткі кантроль за ягоным  перамяшчэннем па тэрыторыі пенітэнцыярнай установы; як для асобы, “схільнай да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці” па-ранейшаму прадугледжаны 4 кожнадзённыя праверкі. Але разам з тым у Жамчужнага захоўваюцца палепшаныя ўмовы ўтрымання.

У ліпені 2015 года Міхаіл Жамчужны  быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у наўмысным выдаванні звестак, што складаюць службовую таямніцу і ў  незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую таямніцу.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства