viasna on patreon

Падранае паліто і сінякі на целе – вынік “размовы” актывісткі з супрацоўнікам міліцыі Аўдыё

2017 2017-03-03T16:11:35+0300 2017-03-07T11:45:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagackaia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Лагацкая. Фота Радыё Свабода.

Галіна Лагацкая. Фота Радыё Свабода.

Актывістка прафсаюзу РЭП, мінчанка Галіна Лагацкая 1 сакавіка патрапіла на прыём да намесніка начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска Мікалая Рудніцкага. Перад гэтым на жанчыну нібыта быў складзены пратакол апытання за ўдзел у маршы супраць Дэкрэту №3 17 лютага і яна вырашыла прасіць супрацоўнікаў міліцыі, каб тыя не складалі адміністрацыйнага пратаколу, паколькі не лічыць, што яна здзейсніла супрацьпраўныя дзеянні.

У выніку размовы ў РУУСе Лагацкай падралі паліто, пацягалі за валасы і моцна збілі. Актывістка запомніла прозвішча аднаго з “правахоўнікаў” – Міхалёнак. Яна таксама паспела запісаць кавалак сваёй “гутаркі” з супрацоўнікам міліцыі на тэлефон [Увага, нецэнзурная лексіка!].

Зараз Лагацкая спрабуе ўзяць накіраванне на судмедэкспертызу, каб зафіксаваць гематомы на целе. Яна таксама намерваецца абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў Маскоўскага РУУСа ў пракуратуры

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства