Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Працягваецца ціск на сям’ю грамадскіх актывістаў з Брэсту Андрэя і Паліну Шарэндаў; Затрыманыя падчас сакавіцкіх акцый пратэсту скардзяцца на незаконны збор аналізу ДНК і дрэннае харчаванне ў ізалятарах; Гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча хочуць судзіць за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.
“Падзея”: Напрыканцы мінулага тыдня Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу ўпершыню ўмяшаўся ў сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Суд прыняў тэрміновыя меры ў адносінах да сям’і з Чачні, якая беспасяпяхова спрабавала трапіць на тэрыторыю Польшчы для атрымання прытулку. Зварот у Еўрапейскі суд накіравала Місія ў Брэсце праваабарончай ініцыятывы Human Constanta. Юрыст Наста Лойка тлумачыць, чаму такое рашэнне ЕСПЧ носіць беспрэцэдэнтны характар.
“Асоба”: Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў арыштаваны на 15 сутак за тое, што ажыццяўляў назіранне за мясцовай акцыяй пратэсту, якое суд прыраўняў да ўдзелу ў акцыі. Будзе гэты факт адзінкавым ці ў будучым трэба чакаць вялікай хвалі пераследу незалежных назіральнікаў? На гэтую тэму разважае кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Паліны Рэспублікі.