viasna on patreon

Суд запэцкалі фарбай у Менску, а ператрусы сілавікі ладзяць у Століне Дапоўнена

2019 2019-10-10T09:53:33+0300 2019-10-15T11:07:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-farba-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фарба на сцяне Мінскага гарадскога суда. Фота з сацыяльных сетак.

Фарба на сцяне Мінскага гарадскога суда. Фота з сацыяльных сетак.

Ператрусы прайшлі ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Прынамсі, на раніцу 10 кастрычніка вядома пра два такія выпадкі.

“Ператрусы ў сувязі з судом, які невядомыя закідалі фарбай перад 25 верасня, калі павінен быў адбыцца суд над Дзмітрыем Паліенкам. Забралі тэхніку”, - паведамляе ў сацыяльных сетках Марына Касінерава.

Праваабаронцам сталя вядома, што ўвага сілавікоў была скіраваная на Сяргея Неўдаха і Сяргея Сазановіча.

Вобшук прайшоў па месцы жыхарства бацькоў Сяргея Сазановіча.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў сказалі, што вобшук праводзіцца у сувязі са з’яўленнем плямаў фарбы на сцяне Менскага гарадскога суда. Яны забралі тэхніку якая належыць бацькам Сазановіча: ноутбук, вінчэсцер ад стацыянарнага кампутара, флэшку і micro-CD.

Адначасова раніцай супрацоўнікі сілавых органаў уварваліся у дом, пакой у якім да апошняга часу здымаў Сяргей Сазановіч і адкуль ён ужо з’ехаў. Ва  ўсіх жыхароў прыватнага будынку, якія там жылі забралі аргтэхнікі і мабільныя тэлефоны, прычым гэта былі выпадковыя людзі, якім непашчасціла апынуцца пад адным дахам з Сазановічам.

Вобшук прайшоў таксама ў памяшканні да якога мае дачыненне  Сяргей Неўдах. Сам ён пры вобшуку, таксама як і Сазановіч не прысутнічаў. Сяргей Неўдах быў удзельнікам пікета у падтрымку Зміцера Паліенка, які прайшоў 25 верасня ля менскага гарадскога суда і акцыі 7 кастрычніка ля гатэля Мэрыот. Неўдах удзельнічаў у пікеце ля гарсуда.

Нагадаем, на 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе быў прызначаны судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенкам. Аднак раніцай на сцяне суда былі заўважаныя чырвоныя плямы фарбы, якія праз некаторы час былі зафарбаваныя. 

Дарэчы, прадстаўнікоў анархіскага руху са Століна, “трусяць” не першы раз. Так, у траўні мінулага году як мінімум у трох анархістаў і прыхільнікаў антыаўтарытарных поглядаў прайшлі ператрусы і прымусовыя «гутаркі» з супрацоўнікамі сілаых структур. Тады была канфіскаваная тэхніка і літаратура.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства