Навіны на тэму: Павел Сапелка
20.08.2020 10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання
Эксперт "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў паведамленні пацярпелых ад незаконных дзеянняў уладаў і прыводзіць 10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання.
15.08.2020 Павел Сапелка: "Бяздзейнасць пракуратуры будзе прычынай, па якой стануць страчаныя доказы злачынстваў"
Юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка просіць пракурора горада Мінска ўзбудзіць крымінальную справу па шматлікіх фактах перавышэння службовых паўнамоцтваў і злоўжывання ўладай супрацоўнікамі міліцыі і вайскоўцамі ў адносінах да мірных дэманстрантаў.
01.08.2020 Юрыст Павел Сапелка пра тонкасці і падводныя камяні датэрміновага галасавання
Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", юрыст Павел Сапелка каментуе публікацыю на сайце Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аб тым, ці законна заклікаць грамадзян ігнараваць датэрміновае галасаванне?
30.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Адказвайце смела
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "БелГазеце" апісвае, як праходзіць адміністрацыйны працэс у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях і Што рабіць, каб зберагчы сябе ад міліцэйскага самавольства.
24.07.2020 Чаму ўчастковыя камісіі пагарэлі на тых, хто вылучаўся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў?
Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка на прыкладах, апублікаваных у СМІ, разбірае сітуацыю падробкі подпісаў пры вылучэнні ў члены ўчастковых камісій ад грамадзянаў шляхам падачы заявы.
20.07.2020 Павел Сапелка: Разгляд адміністрацыйных спраў па відэасувязі служыць інтарэсам "канвеернага правасуддзя"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў станоўчыя і адмоўныя аспекты становішча адміністрацыйна затрыманых і іншых асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс з дапамогай відэаканферэнцыі.
15.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Нізасць і мярзота
Калі звыклая цішыня на палітычным полі змяняецца пратэсным шумам і мітуснёй, улады, нядоўга думаючы "пакуюць" то самых рэзкіх, то ўсіх, хто трапіў пад руку. У якой сценцы будзе рашотка - справа шанцу.
13.07.2020 "Законных абмежаванняў на інфармацыю аб санітарным стане месцаў утрымання адміністрацыйна арыштаваных няма"
Пасля атрыманага адказу з Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС на заяву па ўмовах утрымання ў сталічных ЦІП і ІЧУ юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і да міністра ўнутраных спраў.
09.07.2020 Райвыканкам правёў гутарку, а дыскрымінуючы ромаў артыкул да гэтага часу застаецца на сайце
Міністэрства інфармацыі і Докшыцкі райвыканкам адказалі на заяву Паўла Сапелкі па факце размяшчэння ў газеце "Родныя вытокі" артыкула, у якім утрымліваюцца прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці ў дачыненні да народнасці ромаў.
08.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Самі вы імітацыя
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій і іх складзе.
02.07.2020 "Гэтыя міліцэйскія – такія выдумшчыкі! Але вынік ёсць: у ЦІП вярнуліся перадачы"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка атрымаў адказы на свае заявы па факце жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
01.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Порцыя жаху
Мабыць, на тым тыдні стала ясна, што свабодных выбараў дакладна не будзе, як бы аптымістычна ні настройваліся неспрактыкаваныя выбаршчыкі і кандыдаты. Зразумела, што не прывыкаць, але ўсё роўна гняце - не, не адсутнасць выбараў, я-та ўжо даўно ўсё зразумеў, а тое, як усё гэта скончылася для тых, хто сваю порцыю жаху ўжо атрымаў.
26.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Ці будуць лячыць каранавірус у замежнікаў у Беларусі?
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў заканадаўства на прадмет аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства пры захворванні каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
26.06.2020 "Прама сёння мы дапамагаем тым, хто стаў ахвярай жорсткага абыходжання пры адвольных затрыманнях"
26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1997 годзе і штогод праводзіцца з мэтай выкаранення ўсіх відаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.
25.06.2020 Эксперты "Вясны": Правядзенне адміністрацыйнага судовага працэсу па відэасувязі незаконнае
З пачатку прымянення сістэм відэасувязі судамі ў адміністрацыйным працэсе эксперты ПЦ "Вясна" заяўлялі аб парушэнні працэсуальнага заканадаўства такім парадкам, што ў сваю чаргу парушала правы людзей, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.