Навіны на тэму: Павел Сапелка
04.10.2021 Павел Сапелка: "Нельга адным ці двума паведамленнямі ў сацсетцы распаліць варожасць ці варажнечу"
Больш за 200 крымінальных справаў заведзена апошнімі днямі у сувязі з каментарамі з нагоды гібелі супрацоўніка КДБ і мінчука Андрэя Зельцэра 28 верасня. Згодна са звесткамі, якія сабраў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, больш за 110 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Юрыст “Вясны” Павел Сапелка тлумачыць, чаму палітычныя матывы зняволення людзей у гэтай крымінальнай справе відавочныя.
26.06.2021 “Працяг катаванняў сёння дашчэнту выпальвае нашу спакойную і бяспечную будучыню”
Год таму юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка разважаў пра тое, што ў беларускім законе і практыцы няма эфектыўных інструментаў барацьбы з катаваннямі, а потым надышоў крывавы жнівень з сотнямі параненых, тысячамі збітых, падвергнутых фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту па палітычных і ідэалагічных матывах.
09.06.2021 Ці можна трапіць у калонію, калі своечасова не зняў бчб-сняжынкі з акна? Юрыст расказвае пра змены ў Крымінальным кодэксе
Цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. "Наша Ніва" спытала ў юрыста "Вясны" Паўла Сапелкі, як гэта будзе дзейнічаць на практыцы.
08.06.2021 "Мы крытыкуем такую практыку і метады". Павел Сапелка пра тое, чаму амністыя мае перавагі перад памілаваннем
З пачатку чэрвеня з розных папраўчых устаноў прыходзяць звесткі аб тым, што палітычным зняволеным прапануюць падпісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка тлумачыць, чаму праваабаронцы крытыкуюць такую працэдуру, а таксама чаму палітычная амністыя мае больш пераваг, чым памілаванне.
26.04.2021 “Вясне” – 25 год: дзейнасць ва ўмовах вострага крызісу правоў чалавека ў краіне
Сёння, 26 красавіка, праваабаронцы “Вясны” правялі прэс-канферэнцыю, прысвечаную дваццаціпяцігоддзю арганізацыі, пад час якой падсумавалі вынікі сваёй дзейнасці і далі ацэнку стану з правамі чалавека за апошні час.
31.03.2021 60 грамаў рыбы з галавой замест 100 грамаў і без: Як змяніліся нормы харчавання ў месцах несвабоды
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка параўнаў новую пастанову Саўміна "Аб устанаўленні нормаў харчавання і нормаў забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асобных катэгорый грамадзян" з папярэднім дакументам і адзначае, што вялікіх зменаў, якія маглі б якасна паўплываць на арганізацыю харчавання зняволеных, цяперашняя пастанова не ўтрымлівае.
29.03.2021 Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі
Апошнія змены ў заканадаўства – жорсткае узмацненне адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў за рэалізацыю сваіх правоў, зрабілі гэты працэс яшчэ больш драматычным”, кажа юрыст Павел Сапелка.
06.11.2020 Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?
Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр.
23.10.2020 NEXTA не сыйдзе адсюль жывым
Беларусаў будуць караць нават за рэпост гараскопаў з пратэстнага тэлеграм-канала
14.10.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Каранавірус у месцах няволі
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка правёў аналіз інфармацыі аб сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў папраўчых установах Беларусі, а таксама іх забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны з дапамогай дзяржзакупак.
21.09.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Як жывуць пастаяльцы ў дамах-інтэрнатах для пажылых і інвалідаў
У канцы траўня, калі распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі было маштабным па ўсёй краіне, дамы-інтэрнаты былі зачыненыя на каранцін, а адміністрацыя закупляла ў тэрміновым парадку сродкі індывідуальнай абароны. Як цяпер ідуць справы ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў?
10.09.2020 "Улады даюць выразны сігнал: зверствы спецыяльных падраздзяленняў і аддзелаў МУС ухваленыя на вышэйшым узроўні" (+узор скаргі)
Раённыя аддзелы Следчага камітэта пачалі накіроўваць адказы заяўнікам пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня аб прыпыненьні праверак у парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса.
09.09.2020 Каб агучыць колькасць загінулых на акцыях пратэсту, пракурору трэба правесці "аналітычную працу"?
Пракурор горада Мінска адказаў на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі аб непрадстаўленні звестак яго падначаленымі аб колькасці загінулых і параненых падчас падаўлення мірных пратэстаў 9-13 жніўня.
26.08.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Арышт і нават пазбаўленне волі – наступствы парушэння ўмоў самаізаляцыі
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні Пастановы Саўміна "Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства" у сувязі з іншымі заканадаўчымі актамі і практыкай іх прымянення.
22.08.2020 Пракуратура адмаўляецца паведамляць інфармацыю аб раненнях і смерцях на мірных акцыях пратэсту
Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.