Навіны на тэму: Плошча-2010

Васілеўскі Аляксандр -- яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

14.01.2011 Васілеўскі Аляксандр -- яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

Аляксандр Васілеўскі адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратсту 19 снежня ў Жодзіна. 12 студзеня позна ўвечары да яго дадому прыйшлі следчыя Цэнтральнага РУУС Мінска і прад'явілі пастанову аб затрыманні ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

14 студзеня: хроніка допытаў і ператрусаў (аднаўляецца)

14.01.2011 14 студзеня: хроніка допытаў і ператрусаў (аднаўляецца)

16-20. Адбываецца ператрус у гомельскім абласным аддзяленні Руху «За Свабоду». Кіраўнік офіса, Пётр Кузняцоў, затрыманы. Зараз ён знаходзіцца ў Рэчыцкім РАУС.

14.01.2011 Пазьняк Андрэй - 31 абвінавачаны

ПЦ "Вясна" стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках - гэта Пазьняк Андрэй Аляксандравіч, 1977 г.н., актывіст з Жодзіна.

14.01.2011 Адвакат сустрэлася з даверанай асобай Някляева Сяргеям Вазняком

13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Сяргея Вазняка, паведамляе "Белорусский партизан".

Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

13.01.2011 Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

Мікалаеў Андрэй быў затрыманы ўвечары 11 студзеня дома. Супрацоўнікі КДБ правялі дома ў Андрэя і яго жонкі ператрус, забралі сістэмны блок кампутара, фотаапарат, дыскі, а яго самога адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

13.01.2011 Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ

І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.

13.01.2011 Скаргу Маі, якой зламалі нагу, далучылі да справы “аб масавых беспарадках”

Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася “бытавая траўма”.

13.01.2011 Рэдактара «Новага Часу» дапыталі ў РУУС

Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці.

У кватэры Аляксея Міхалевіча -- трэці за апошнія дні ператрус

12.01.2011 У кватэры Аляксея Міхалевіча -- трэці за апошнія дні ператрус

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхаевіча Мілана паведаміла, што ў 18.30 да іх у кватэру прыйшлі 5 супрацоўнікаў КДБ з пастановай аб правядзенні ператрусу. Гэта ўжо трэці за апошнія дні ператрус у кватэры Міхалевічаў.

Паўлу Вінаградаву прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках

12.01.2011 Паўлу Вінаградаву прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Паўлу Вінаградаву ўчора, 11 студзеня, прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу -- арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Павел утрымліваецца пад вартай.

Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане

12.01.2011 Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане

Учора Алесь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, а зараз абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" патэлефанаваў з ізалятара КДБ на мабільны тэлефон сваёй жонкі Міланы. Перапытаўшыся, на якім нумары ёй зручней размаўляць, ён набраў кватэрны нумар.

12.01.2011 Халезін і Каляда - падазраваныя ў справе "аб масавых беспарадках"

У кватэрах бацькоў Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды, якія з'яўляюцца арт-дырэктарам і дырэктарам "Вольнага тэатра", 11 студзеня прайшлі ператрусы, паведамляе БелаПАН.

Абвінавачанне прад'яўлена Дзмітрыю Мядзведзю

11.01.2011 Абвінавачанне прад'яўлена Дзмітрыю Мядзведзю

Дзмітрый Мядзведзь быў на акцыі пратэсту 19 снежня разам са сваім сынам Леанідам, абодва былі асуджаны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якія адбывалі ў Жодзіна. Калі для Леаніда 29 снежня стаў днём вызвалення, то ягонага бацьку пакінуі пад вартай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Вы маеце поўнае права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх

11.01.2011 Вы маеце поўнае права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх

Зараз шмат людзей выклікаюць па тэлефоне на так званыя гутаркі ў сувязі з падзеямі 19-20 снежня ў Менску. Што рабіць у такіх выпадках? Ці патрэбны адвакат? Каментуе сітуацыю юрыст Валянцін Стэфановіч.

Прад'яўлена абвінавачанне Уладзіміру Лобану

11.01.2011 Прад'яўлена абвінавачанне Уладзіміру Лобану

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках Уладзіміру Лобану. Ён 29 снежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, пасля чаго яго прызналі падазраваным па крымінальнай справе аб беспарадках, а зараз -- абвінавачаным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства