Навіны на тэму: Плошча-2010
17.01.2011 Актывісту незалежнага прафсаюза прапанавалі звольніцца
Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прапанавала намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюза РЭП, рабочаму Анатолю Аскерку звольніцца па згодзе бакоў.
17.01.2011 Міністэрства ўнутраных спраў: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон
19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць».
17.01.2011 “Советская Белоруссия” называе новыя імёны падазраваных
Газета “Советская Белоруссия” ў артыкуле "За кулісамі адной змовы» ў нумары за 15 студзеня прыводзіць спіс актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу 19 снежня 2010 года.
16.01.2011 З працы па артыкулу "за прагулы" звольнены Юрась Шпак-Рыжкаў
Сябра Партыі БНФ, які ўваходзіў у склад выбарчай камісіі № 4 Ленінскага раёну Менску, але быў выключаны з яе 17 сьнежня, за 2 дні да асноўнага дня галасаваньня, цяпер яшчэ звольнілі і з працы - УП "Менгарсьвятло".
15.01.2011 Ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Сильные новости»
У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.
15.01.2011 Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы
У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы -- актывіста выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.
15.01.2011 Пратэстанты абараняюць Палажанку
Царква "Новае пакаленьне" падала хадайніцтва пра вызваленьне маладафронтаўкі Насты Палажанкі пад адказнасьць яе чальцоў.
15.01.2011 Маркусу Лёнінгу не дазволілі сустрэцца за зьняволенымі ў СІЗА КДБ
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг ад імя фэдэральнага ўраду перадаў беларускаму МЗС патрабаваньне аб вызваленьні зьняволеных 19-20 сьнежня.
15.01.2011 Віцебск: невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі «Моладзі БНФ»
Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў машыну без нумароў. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.
15.01.2011 Бабруйск: Ператрус у актывісткі «Гавары праўду». Забралі кнігу Карбалевіча
На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску.
15.01.2011 Чэкістаў цікавяць носьбіты інфармацыі, паэзія Някляева і дапаможнікі прадпрымальнікам
У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху “За свабоду”, дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты “Сильные новости”, супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.
15.01.2011 У Магілёве ператрус на кватэры ў Зміцера Салаўёва (абноўлена)
Цягам паўтары гадзіны ператрус у Зміцера Салаўёва праводзілі следчыя КДБ Алег Махуноў і Антон Ромскі. У выніку з кватэры забралі два бел-чырвона-белыя сцягі, сістэмны блок кампутара, фотакамеру і касету з запісам падзеяў на плошчы 19 снежня, флэш-картку.
15.01.2011 У гэтым годзе адвакаты бачылі толькі Вазняка і Фядуту
13 студзеня на допыце ў СІЗА КДБ сустрэлася з Сяргеем Вазняком яго адвакат Ларыса Атаманчук. Па яе словах, Сяргей на самаадчуванне не скардзіўся і выглядаў нармальна. У камеры Вазняка, дзе ўтрымліваецца 5 чалавек (усе астатнія — па іншых справах), ёсць тэлевізар, яму выпісваюць у турму газеты, ёсць магчымасць купляць іх і там. Пра іншых зняволеных інфармацыі менш, а пра некаторых практычна няма.
14.01.2011 За вязняў паручаюцца
Некалькі соцень хадайніцтваў аб вызваленні палітвязняў ужо падпісаны ў офісе БНФ. Людзі звяртаюцца да пракуратуры з просьбай вызваліць зняволеных да суда пад сваё асабістае паручальніцтва.
14.01.2011 Ператрус у памяшканні прафсаюзу РЭП доўжыўся больш за 5 гадзін
Ператрус праводзіўся на падставе таго, што па аператыўнай інфармацыі супрацоўнікаў КДБ, у дадзеным памяшканні знаходзіўся перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Прадстаўнікі прафсаюзу аспрэчваюць дадзеную інфармацыю і маюць намер у сувязі з гэтым абскардзіць законнасць следчага дзеяння.