Навіны на тэму: Плошча-2010
11.01.2011 Ці будуць пакараныя супрацоўнікі міліцыі?
Мінчанін Сяргей Пякарчык лічыць, што падчас яго затрымання і разгляду справы ў судзе, а таксама падчас адбыцця адміністратыўнага арышту супрацоўнікі міліцыі груба парушалі яго правы і законныя інтарэсы. З гэтай нагоды ён з дапамогай праваабаронцаў падаў скаргу ў пракуратуру горада Мінска. Пра падрабязнасці затрымання, суд і ўмовы ўтрымання падчас адбыцця пакарання – у інтэрв’ю з Сяргеем Пякарчыкам.
11.01.2011 Абвінавачанне ў масавых беспарадках прад'яўлена 31 удзельніку акцыі апазіцыі
У рамках расследавання крымінальнай справы, якая была распачата па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўлена больш за 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
10.01.2011 Праваабаронца: Нават следчы КДБ не ведае, колькі ператрусаў было ў краіне!
Еўрарадыё паспрабавала падлічыць, колькі камп'ютараў канфіскавалі за апошнія дні і колькі ператрусаў прайшло ў краіне ў сувязі з падзеямі 19 снежня.
10.01.2011 Місюкевіча арыштавалі на 12 сутак
Сёньня суд Маскоўскага раёну пакараў маладафронтаўца арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлапец ужо адсядзеў.
10.01.2011 Падазраваны па крымінальнай справе Васіль Парфянкоў -- у СІЗА на Валадарскага
Васіль Парфянкоў -- чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ён паказаны ў фільме "Плошча. Жалезам па шкле" як адзін з тых, хто біў шкло ў Доме ўраду. Утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага.
10.01.2011 Чатырнаццаты падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Аляксандр Квяткевіч
Праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў інфармацыю, што яшчэ адным (чатрынаццатым, па нашых звестках) падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з'яўляецца Аляксандр Квяткевіч, які ўжо адбыў 12-сутачны арышт. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА на вул. Валадарскага.
10.01.2011 Брэст: У кватэры Ігара Слядзеўскага -- ператрус, яго самога з працы даставілі ў КДБ
Ігар Слядзеўскі з Брэста -- бацька актывісткі Кацярыны Слядзеўскай, якая за ўдзел у акцыі пратсту ў Мінску была арыштавана на 10 сутак. Ён таксама з'яўляецца гаспадаром кватэры, якую здымае Юрый Бакур, і дзе зараз праводзіцца ператрус у межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Дастаўлены ў КДБ проста з працоўнага месца.
10.01.2011 У брэсцкіх актывістаў Дзмітрыя Шурхая і Юрыя Бакура збіраюцца правесці ператрус
Юрый Бакур і Дзмітрый Шурхай пражываюць у здымных кватэрах, таму для правядзення ператрусаў дастаўляюцца гаспадары жылля. Ператрусы праводзяцца згодна з пастновай, дзе ўказваецца, што дадзеныя следчыя дзеянні ажыццяўляюцца ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
10.01.2011 Ідзе ператрус у кіраўніка моладзевай арганізацыі АГП па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Вуека
Прыкладна ў 10 гадзін раніцы пачаўся ператрус у кіраўніка моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Вуека. Следчае дзеянне праводзіцца ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
10.01.2011 У Брэсце адбыўся ператрус ў Арцёма Церашонка
Ад брэсцкіх праваабаронцаў стала вядома, што зранку праведзены ператрус у моладзевага актывіста Арцёма Церашонка, які раней пазыціянаваўся як сябра руху "Гавары праўду". Ператрус праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы па масавых беспарадках.
10.01.2011 У Швэцыі пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі
Праваабарончыя і пісьменьніцкія арганізацыі Швэцыі аб'ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі. Сёньня яны зьбіраюцца правесьці мітынг пратэсту ля будынку амбасады Беларусі ў Стакгольме.
09.01.2011 Ілля Васілевіч – яшчэ адзін падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
19-гадовы Ілля Васілевіч адбыў 10-сутачны арышт і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Мінскага політэхнічнага каледжу адлічае яго з навучальнай установы. 5 студзеня малады чалавек быў запрошаны да адміністрацыі каледжу дзеля падпісання адпаведных папер, але там яго чакалі супрацоўнікі КДБ.
08.01.2011 А.Корбан: Думаю з кандыдатаў выпусцяць толькі Міхалевіча
Вызвалены 7 студзеня са следчага ізалятару КДБ актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі кіраўнік выбарчага штабу Яраслава Раманчука Алег Корбан распавёў Радыё Рацыя аб абставінах свайго вызвалення.
08.01.2011 ЕС запускае механізм увядзення санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі
7 студзеня ў Бруселі запушчаны механізм падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні Еўрасаюзам санкцый у адносінах да беларускіх уладаў. Пра гэта расейскаму агенцтву "Новости" паведамілі ў апараце аднаго з Пастаянных прадстаўнікоу 27 краінаў Еўразвязу ў Радзе ЭС.
08.01.2011 Юльяна Місюкевіча змясцілі на Акрэсціна
6 студзеня пасля здачы іспыту з універсітэту на допыт у Камітэт дзяржбяспекі быў дастаўлены маладафронтавец Юліян Місюкевіч. Пасля гэтага ён не выходзіў на сувязь, а тэлефон увесь час быў адключаны. Пазней паплечнікі знайшлі Місюкевіча на Акрэсціна.