Навіны на тэму: свабода перамяшчэння

Беларусы могуць атрымаць шэнгенскую візу на два і болей гадоў у консульстве Літвы

25.06.2012 Беларусы могуць атрымаць шэнгенскую візу на два і болей гадоў у консульстве Літвы

Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў.

22.06.2012 Гары Паганяйла праз суд здабыў права выязджаць за мяжу

Даведку аб тым, што яго няма ў спісе невыязных, Паганяйлу далі проста на паседжанні.

Мінюст не ўключаў Гары Паганяйлу ў базу невыязных

20.06.2012 Мінюст не ўключаў Гары Паганяйлу ў базу невыязных

Учора ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд скаргі кіраўніка юрыдычнай службы праваабарончага ГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйлы на дзеянні МУС і Мінюста. Скарга датычыцца незаконнага ўключэння спадара Паганяйлы ў спісы невыязных. Працэс вядзе суддзя Вольга Глушакова.

19.06.2012 Гары Паганяйла дамагаецца права выезду за мяжу

Гары Паганяйла патрабуе вярнуць яму права на выезд за межы Беларусі. Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта падаў іск супраць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

У базу дадзеных невыязных праваабаронцу Валянціна Стэфановіча ўключыў “тэхнічны збой”

14.06.2012 У базу дадзеных невыязных праваабаронцу Валянціна Стэфановіча ўключыў “тэхнічны збой”

Больш чым тры месяцы спатрэбілася Дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў, каб прызнаць памылку аб унясеньні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча ў базу дадзеных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якім часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь.

Менскі гарадскі суд адмовіўся прыцягваць да адказнасьці суддзю Сямак

11.06.2012 Менскі гарадскі суд адмовіўся прыцягваць да адказнасьці суддзю Сямак

З такім патрабаваньнем зьвяртаўся намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч. У сакавіку ягонае прозвішча было ўнесена ў сьпісы невыязных грамадзян з Беларусі. Праваабаронца зьвярнуўся ў суд, аднак ужо больш за тры месяцы не прызначаюць дату разгляду ягонай скаргі.

11.06.2012 У Менск не пусьцілі эўрапейскіх левых

Некаторым удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых (ПЭЛ) «Дэмакратыя і эканамічны крызіс» адмоўлена ў беларускіх візах, паведамляе БелаПАН. Канфэрэнцыя адбывалася ў Менску 9–10 чэрвеня.

08.06.2012 Марына Кавалеўская напісала скаргі ў Генпракуратуру, МУС і суд

Яна падала скаргі на дзеянні Мінабароны і Міністэрства ўнутраных справаў. Нагодай стала ўнясенне жанчыны ў спіс невыязных.

07.06.2012 Адвакатку Кавалеўскую не выпусцілі з Беларусі «за ўхіленне ад прызыву»

Памежнікі паведамілі Марыне Кавалеўскай, якая была абаронцам палітвязня Андрэя Саннікава па справе аб масавых беспарадках, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных з тэрыторыі Беларусі і паставілі адпаведны штамп у пашпарт. Прычыну не тлумачылі.

Front Line Defenders зноў патрабуе зняцця абмежаванняў на выезд за мяжу беларускіх праваабаронцаў

30.05.2012 Front Line Defenders зноў патрабуе зняцця абмежаванняў на выезд за мяжу беларускіх праваабаронцаў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла чарговую заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу, уведзеных у дачыненні Алега Гулака, Гары Паганяйлы, Валянціна Стэфановіча і Жанны Літвіной, паўтараючы свой заклік аб неадкладным зняцці ўсіх абмежаванняў.

У Оршы забаронена 14 пікетаў за свабодныя выбары

30.05.2012 У Оршы забаронена 14 пікетаў за свабодныя выбары

Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасць традыцыям, адмовіў актывістам АГП у дазволе на правядзенне 31 мая пікетаў за свабодныя выбары. Па ўсіх 14-і заяўках атрыманы адмоўны адказ. Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасць дамоваў з міліцыяй на ахову, медыцынскае абслугоўванне і прыборку смецця.

Front Line Defenders пратэстуе супраць забароны на выезд за мяжу ў дачыненні да праваабаронцаў

17.05.2012 Front Line Defenders пратэстуе супраць забароны на выезд за мяжу ў дачыненні да праваабаронцаў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву з нагоды незаконных забаронаў на выезд за мяжу Алегу Гулаку, Гары Паганяйлу і Валянціну Стэфановічу.

14.05.2012 Справа пра забарону кіраўніку "Платформы" выезду за межы Беларусі будзе разглядацца ў ААН

Справа кіраўніка інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі па факце абмежавання яму выезду за межы Рэспублікі Беларусь будзе разглядацца вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

08.05.2012 Хрысціянскіх дэмакратаў з Галандыі не ўпусцілі ў Беларусь

У межах супрацоўніцтва паміж Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй і хрысціянска-дэмакратычнай партыяй Галандыі (Staatkundig Gereformeerde Partij) у Беларусь планаваўся візіт чатырох галандскіх хрысціянскіх дэмакратаў, якія меліся ўзяць удзел у адукацыйным семінары.

Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

07.05.2012 Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў на імя старшыні Менскага гарадскога суда заяву пра грубейшае парушэнне заканадаўства з боку суддзі Цэнтральнага раёна Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства