Навіны на тэму: свабода перамяшчэння
04.05.2012 Стэфановіч патрабуе ад следчага камітэта ўзбуджэння крымінальнай справы па факце абмежавання яму выезду з Беларусі
Паколькі шматлікія звароты праваабаронцы ў разнастайныя дзяржаўныя органы не далі ніякіх вынікаў і яго права на выезд з Беларусі па-ранейшаму абмежавана, ён мяркуе, што гэта робіцца наўмысна, злачынным чынам, і не выключае службовага падлогу - незаконнага ўнясення яго звестак у банк дадзеных грамадзянаў, якім часова абмежавана права выезду з краіны.
04.05.2012 Марціну Углу ў чарговы раз адмовілі ў беларускай візе
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Углу нават у транзітнай візе.
02.05.2012 Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча
Дагэтуль не прызначаная дата разгляду скаргі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду за межы Беларусі. У канцылярыі суду Цэнтральнага раёна Менска паведамляюць, што час суду яшчэ не прызначылі і калі прызначаць – невядома.
30.04.2012 Літоўскага парлямэнтара не пусьцілі ў Беларусь
Казімірас Уока накіроўваўся ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
20.04.2012 Дэйвіду Марплзу не далі беларускай візы
Дэйвіду Марплзу, вядомаму канадзкаму палітолягу і дасьледчыку Беларусі, беларускія ўлады ня выдалі ўязной візы. Пра гэта прафэсар Марплз паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
12.04.2012 У акадэмічнага дырэктара BISS Пікуліка забралі пашпарт «па падазрэнні ў падробцы дакументаў»
Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня, BISS) Аляксея Пікуліка 6 красавіка пратрымалі ў міліцыі 8 гадзін. У яго канфіскавалі пашпарт і IPad.
12.04.2012 Скаргі “невыязнога” Стэфановіча працягваюць адфутбольваць ў Міністэрства абароны
Услед за Генеральнай пракуратурай, якая накіравала скаргу намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на ўнясенне ягонага прозвішча ў базу дадзеных асоб, якім забаронены выезд з краіны, у Міністэрства абароны, гэтак жа зрабіла і Ўпраўленьне унутраных спраў Партызанскага раёна Менска.
11.04.2012 Аляксандра Атрошчанкава знялі з цягніка на мяжы з Літвой
Прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і былы палітзняволены накіроўваўся ў Вільню з прыватным візітам і меў на руках даведку пра дазвол на выезд з Беларусі.
10.04.2012 У Мікалая Ўласевіча на мяжы сканфіскавалі «Чарнобыльскія ўрокі»
Актывіста антыядзернай кампаніі з Астравецкага раёну Мікалая Ўласевіча спынілі на мяжы на падставе таго, што ён ехаў на ўласным аўтамабілі не на восьмыя суткі, як дазволена, а на сёмыя.
06.04.2012 Гары Паганяйла: Спадары чыноўнікі, ад адказу вы не сыйдзеце!
Суды па скаргах праваабаронцаў Беларускага Хельсінскага камітэта раптоўна адмененыя і будуць прызначаныя пазней. Сінхроннасць і аднолькавасць дзеянняў, якую мы назіраем, кажа аб тым, што яна каардынуецца з аднаго цэнтра.
05.04.2012 Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака
4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.
05.04.2012 Івашкевіча не пускаюць за мяжу з-за работніцы Цыбліенкі
У праграме «Панарама» па Беларускім тэлебачаньні агучаная інфармацыя пра тое, што работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча.
04.04.2012 Атрошчанкаву вярнулі зніклы ў Оршы пашпарт
Адбылося гэта, калі грамадскі дзеяч прыйшоў у аддзел міграцыі і грамадзянства Цэнтральнага раёна Мінска для афармлення дакументаў на атрыманне новага пашпарта.
03.04.2012 Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»
Спецаперацыя, замоўца якой – Аляксандр Лукашэнка, арганізатар – Камітэт дзяржбяспекі, а выканаўцы – аршанскія міліцыянты і суддзі. Гэтак называюць зняцце з цягніка на Маскву, затрыманне, суд і пакаранне штрафам апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў.
02.04.2012 Прызначана судовае «апытаньне» ў справе «невыязнога» Алега Гулака
На 6 красавіка прызначанае «апытаньне» ў судзе Цэнтральнага раёну па скаргах старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака на МУС і Мін’юст.