Навіны на тэму: свабода перамяшчэння
05.09.2014 Ці ёсць у краіне “палітычныя” невыязныя?
Спіс невыязных асобаў у Беларусі зараз будзе карэктаваць Вярхоўны суд. Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавядае, ці зменіць гэта што-небудзь у працэдуры складання “чорных спісаў”.
03.09.2014 Спіс невыязных будзе рэдагаваць Вярхоўны суд
Аляксандр Лукашэнка сваім указам перадаў Вярхоўнаму суду РБ паўнамоцтвы на ўнясенне ў банк дадзеных МУС звестак аб грамадзянах, у дачыненні да якіх судамі былі прыняты рашэнні аб часовым абмежаванні права гэтых грамадзян на выезд з Беларусі.
25.08.2014 Вольга Завадзкая. Два допыты i 6 гадзін у засьценках ФСБ
Падчас допытаў сьледчыя ФСБ дапытвалі Вольгу Завадзкую пра Ўкраіну і рэлігійныя сэкты. Супрацоўнікі ФСБ ўдавалі, што нічога не ведаюць пра зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі і зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага.
15.08.2014 Яўген Вапа: Рэальнасць і беларускасць Радыё Рацыя – перашкода для рэжыму
Праграмнаму дырэктару Радыё Рацыя Юрку Ляшчынскаму адмовілі ў атрыманні беларускай візы. Прычыны адмовы ў консульстве не паведамляюць. Сам Яўген Вапа, старшыня Управы Рацыі, ужо некалькі гадоў не можа ўязджаць у Беларусь.
15.08.2014 «Ёсць беларусы за мяжой, якія не падабаюцца рэжыму Лукашэнкі»
Праграмнага дырэктара Беларускага Радыё Рацыя, якое вяшчае з Беластоку, Юрку Ляшчынскага ўлады па-ранейшаму не хочуць бачыць у Беларусі, пра што сведчыць чарговы штамп у яго пашпарце - “уезд забаронены”.
17.07.2014 Украінскага дэпутата затрымалі ў Мінску і абвесцілі «персонай нон-грата»
Народнага дэпутата Украіны Аляксандра Брыгінца затрымалі ў аэрапорце горада Мінск. Згодна з інфармацыяй, цяпер палітык знаходзіцца пад вартай у транзітнай зоне аэрапорта. Пра гэта паведамляе Фонд «Адкрыты Дыялог».
09.06.2014 Пракуратура не жадае рэагаваць на парушэнні правоў Патрыка, які правёў на Акрэсціна больш за паўгады
Пракуратура Маскоўскага раёна Менска адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойка, у якім паведамлялася пра парушэнні правоў грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Патрыка Мангалуа. Ён больш чым паўгады чакае дэпартацыі на радзіму ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
30.05.2014 На Акрэсьціна давялі да адчаю ўдзельніка грамадзянскай вайны з Конга
Праваабаронца Наста Лойка зьвярнулася ў Фэйсбуку з просьбай даслаць паштоўку са словамі падтрымкі грамадзяніну Конга Патрыку Мангалуа. Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на негуманнае і неправавое стаўленьне да замежных грамадзянаў, якія да дэпартацыі месяцамі знаходзяцца ў ЦІПе на Акрэсьціна.
22.05.2014 Брытанскага журналіста не пусцілі ў Беларусь
Журналіста Channel 4 News Джонатана Рагмана высадзілі на беларускай мяжы. Пра гэта ён паведаміў у «Твітэры»: «Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Высадзілі з цягніка і «павязалі».
19.05.2014 Патрык з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга правёў на Акрэсціна паўгода
На сайце “Рэвалюцыйнае дзеянне” з’явіліся новыя падрабязнасці пра лёс цёмнаскурага Патрыка, якія апублікаваў адзін а адміністратыўна арыштаваных на 20 сутак актывістаў анархісцкага руху.
12.05.2014 Лукашэнка ігнаруе зварот кіраўніка Федэрацыі хакея Швецыі
Дыктатар не адказаў на патрабаванне Крыстэра Энглунда растлумачыць дэпартацыю праваабаронцы Марціна Углы.
12.05.2014 Грамадзяніну Расіі забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў (дакумент)
Затрыманага падчас «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Менску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Новікава дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў.
12.05.2014 Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь
Услед за кіраўніком шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцінам Углам, на Чэмпіянат свету па хакеі не пусцілі дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага.
11.05.2014 Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому
Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.
08.05.2014 Марціна Углу выдварылі зь Беларусі
Беларускія памежнікі не змаглі адказаць на пытаньне швэдзкага праваабаронцы, ці сапраўды скончыўся ў Беларусі абвешчаны ўладай год гасьціннасьці.