Навіны на тэму: свабода перамяшчэння
07.05.2014 Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014
Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Як стала вядома праваабаронцам, Углу прапанавалі набыць зваротны квіток, альбо чакаць нядзелі, паколькі на гэты дзень ён мае зваротны квіток у транзітнай зоне.
06.05.2014 Цёмнаскуры Патрык на Акрэсціна ў поўным няведанні пра свой лёс чакае дэпартацыі?
Цёмнаскуры грамадзянін, верагодна жыхар адной з афрыканскіх краін, працяглы час знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пры гэтым ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара.
04.02.2014 Пачаліся перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ
Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зменшаны, тэрмін іх выдачы скарочаны да дзесяці дзён, а працэдура атрымання спрошчаная.
13.01.2014 Беларускія ўлады не далі візы Пятрушцы Шустравай
Былую чэскую дысыдэнтку Пятрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы адпаведны штамп у пашпарце.
09.12.2013 Беларускіх актывістаў, якія ехалі на Еўрамайдан, СБУ ўтрымлівала на мяжы 28 гадзін
ЕўрамайданSOS атрымаў інфармацыю аб тым, што 7 беларускіх актывістаў, якія ўтрымліваліся на ўкраінска-беларускай мяжы 28 гадзін - адпусцілі. Частка з іх адправілася назад у Гомель, частка - працягнула свой шлях у Кіеў, на Еўрамайдан.
27.11.2013 Беларусь адмовіла ва ўездзе кіраўніку Civil Rights Defenders Роберту Хорду
Кіраўніку шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберту Хорду (Robert Hårdh) 5 лістапада было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Пра гэта стала вядома толькі зараз, калі Хорд змясціў у facebook фота свайго пашпарту з пячаткай беларускай амбасады аб забароне ўезду.
09.11.2013 Кубілюсу й Ажубалісу не далі беларускіх візаў
Беларуская амбасада ў Вільні ня выдала візы дэпутатам літоўскага сэйму — былому прэм’ер-міністру Літвы Андрусу Кубілюсу і былому кіраўніку МЗС гэтай краіны Аўдронюсу Ажубалісу.
14.10.2013 Распачаты набор валанцёраў у кампанію «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!»
Кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.
20.09.2013 25 тысяч подпісаў за 10 дзён - супраць выязнога мыта
У інтэрнэце завяршаецца збор подпісаў пад петыцыяй да кіраўніцтва Беларусі аб адмове ад увядзення мыта на выезд з Беларусі. За 10 дзён сабралі амаль 25 тысяч подпісаў. Падпісанты просяць Лукашэнку не ўводзіць мыта памерам $ 100 за выезд за мяжу.
17.09.2013 Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны
Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб прыцягнуць увагу грамадскасці да намераў уладаў увесці новай пошліны.
11.09.2013 Беларусы падпісваюць петыцыю да Аляксандра Лукашэнкі
На сайце change.org з'явілася новая петыцыя з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі. Падпісанты патрабуюць адмяніць даручэнне пра пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу. Расказвае адзін з ініцыятараў петыцыі Аляксей Шэін.
28.08.2013 Праграмны дырэктар Радыё Рацыя не змог атрымаць беларускую візу
Праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі, плануючы чарговы адпачынак, хацеў паехаць у Беларусь.
28.05.2013 У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"
Мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска”, якое змясціла ў “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных”. У гэтыя спісы ўключаюць асобаў, якія болей за адзін месяц не аплочвалі камунальныя паслугі.
21.05.2013 Мытнікі правялі асабісты дагляд ЛГБТ-актывіста
21 мая Аляксея Куліка знялі з цягніка пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы на станцыі Церуха. Пры асабістым мытным даглядзе незаконных для перамяшчэння прадметаў знойдзена не было.
17.04.2013 Івашкевіча не выпускаюць з Беларусі з-за «шкодных размоў пра санкцыі»
Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Віктара Івашкевіча не выпускаюць з краіны за тое, што ён не «пакаяўся» на сайце «Хартыі'97».