Навіны на тэму: відэа
30.08.2018 Пасля ператрусу блогера Пятрухіна вывелі ў кайданках
Сёння раніцай да яго ў кватэру жорстка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў масках. Яго кінулі на падлогу. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ “Вясна” на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.
20.08.2018 Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах, гэта “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.
17.08.2018 Былы кіраўнік менскага СІЗА распавёў пра нюансы смяротнага пакарання ў Беларусі
15 жніўня праект «The люди» апублікаваў на сваім youtube-канале фільм, прысвечаны смяротнаму пакаранню ў Беларусі.
07.08.2018 Следчыя праводзяць ператрус у кампаніях Tut.by і БелаПАН. Шасцёра журналістаў затрыманыя на трое сутак
Як паведаміў Свабодзе заснавальнік інтэрнэт-парталу Tut.by Юры Зісер, з 7 раніцы доступ у офіс кампаніі закрыты, сьледчыя праводзяць ператрус.
16.07.2018 Беларусь адмовілася даць прытулак трансгендэрнай уцякачцы з Узбэкістану
У рашэньні дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаворыцца, што ўлады не знайшлі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б словы ўцякачкі пра гвалт і катаваньні ва Ўзбэкістане, паведамляе Радыё Свабода.
09.07.2018 Суд у Чачні падоўжыў арышт Аюбу Ціціеву на паўгода
Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай рэспублікі падоўжыў арышт кіраўніку грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву на шэсць месяцаў - да 22 снежня, паведамляе «Новая газета».
09.07.2018 Маналог для дваіх: Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі распавёў "Міністэрству контркультуры" пра тое, як працуецца ў краіне, улады якой распраўляюцца з праваабаронцамі і да чаго вядзе пачатая кампанія супраць дармаедаў.
06.07.2018 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка
На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
26.06.2018 Міклаш Харасці заклікае СПЧ ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
19.06.2018 Спадчына змрочных часоў: штрафы за ўшанаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
У відэафільме, створаным Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, распавядаецца пра сітуацыю, у якую патрапілі жыхары Мінска – 80-гадовы Антон Вусовіч і 66-гадовая Вера Вакуловіч. Яны – адныя з некалькі дзесяткаў чалавек, якія сабраліся 29 кастрычніка 2017 года ля будынку КДБ, каб паўдзельнічаць у жалобнай акцыі «Ланцуг памяці».
13.06.2018 “Гэтыя творы – адлюстраванне сённяшняй Беларусі”. Прэзентацыя новых кніг серыі “БТЛ”
12 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітзняволеных Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме” і Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету”.
07.06.2018 На затрыманую ў Курапатах журналістку Кацярыну Андрэеву склалі пратакол
Журналістку «Белсата» затрымалі ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», дзе актывісты пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», піша БАЖ.
06.06.2018 У Віцебску дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання: часам нават эмацыйна
Мерапрыемства, прысвечанае праблеме смяротнага пакарання, было зладжанае амбасадай Вялікай Брытаніі. Гэта была ўжо пятая сустрэча ў шэрагу падобных у Беларусі – да таго госці паспелі наведаць рэгіёны Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны.
11.05.2018 Генадзь Фядыніч: Калі арганізацыя патрэбна людзям – яе знішчыць так проста не ўдасца
З 2 жніўня 2017 года, калі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, па 1 траўня 2018 года, у незалежны прафсаюз уступіла больш чым 620 новых сябраў. Пра гэта праваабаронцам распавёў старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч.
08.05.2018 Афіцыйная дэлегацыя праігнаравала большую частку пытанняў Камітэта супраць катаванняў
Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў.