Навіны на тэму: выбары-2014

Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”

10.02.2014 Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”

Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на закрытасць працэдуры прыняцця рашэння Бярозаўскім райвыканкамам адносна складу ўчастковых выбарчых камісій, а менавіта – на адмову паведаміць, ці стала яна сябрам участковай выбарчай камісіі № 11.

Праваабаронцу, якога вылучылі 15 груп грамадзянаў, у камісію ўсё роўна не ўключылі

10.02.2014 Праваабаронцу, якога вылучылі 15 груп грамадзянаў, у камісію ўсё роўна не ўключылі

Рэкардсменам па "неўключэннях у каміісіі", напэўна, можна лічыць віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава. Ён спрабаваў трапіць і ў абласную, і ў раённую, і ў акруговую выбарчыя камісіі, у тым ліку і праз суды – пасля таго, як яму некалькі разоў адмовілі.

З фармаваннем участковых выбарчых камісій у Бярозе нічога не змянілася

10.02.2014 З фармаваннем участковых выбарчых камісій у Бярозе нічога не змянілася

Створаны камісіі па ранейшаму прынцыпу: калектыў – кіраўнік, які звычайна бывае старшынёю камісіі.Напрыклад, участковая выбарчая камісія № 11 стварана з 11 чалавек: прадстаўнікоў ад «Бярозаўская цэнтральная раённая бальніца» — 7 чалавек, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў — 4 чалавекі, трое з якіх працуюць у бальніцы.

Быхаў: Сяргей Антонаў скардзіцца на недобрасумленнасць канкурэнтаў

09.02.2014 Быхаў: Сяргей Антонаў скардзіцца на недобрасумленнасць канкурэнтаў

“Пры зборы подпісаў за сваю кандыдатуру я пастаянна сутыкаюся з тым, што выбаршчыкі мне кажуць пра тое, што, маўляў, “яны ўжо прагаласавалі”, бо падпісаліся за іншага прэтэндэнта ў кандыдаты, - распавядае Сяргей Антонаў. – Прычым гэта не іх асабістае меркаванне".

У Баранавічах агітаваць можна ў старым парку, пляцоўка якога так і засталася неўладкаванай (фота)

08.02.2014 У Баранавічах агітаваць можна ў старым парку, пляцоўка якога так і засталася неўладкаванай (фота)

Як і ў папярэднюю выбарчую кампанію, такі спіс месцаў вельмі кароценькі і не надта разнастайны. Прэтэндэнты на дэпутацкі мандат маюць права праводзіць агітацыю толькі ў адным месцы – у старым парку горада (пляцоўка з боку вуліцы Царука).

Круглае: ініцыятыўныя групы праўладных вылучэнцаў падманваюць выбаршчыкаў

08.02.2014 Круглае: ініцыятыўныя групы праўладных вылучэнцаў падманваюць выбаршчыкаў

“Я асабіста сутыкнулася з чатырмя выпадкамі, калі выбаршчыкі казалі, што зборшчыкі подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты аблсавета Патрончыка і за кандыдата ў дэпутаты райсавета Белянкіна гаварылі ім, каб яны больш не падпісваліся ні за якіх іншых людзей, а таксама тое, што яны павінны галасаваць за тых кандыдатаў, за якіх падпісаліся, і ні за якіх іншых".

Бабруйск: На выбары па разнарадцы

08.02.2014 Бабруйск: На выбары па разнарадцы

Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, нягледзячы на "актыўны працэс вылучэння", мясцовыя чыноўнікі ўсё ж занепакоеныя недахопам сярод вылучэнцаў прадстаўнікоў "сярэдняга звяна". У гарадскія навучальныя ўстановы, дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы нават прыйшла разнарадка "зверху".

Мазыр: УВК сфарміравана па прынцыпу «адно прадпрыемства – адна камісія»

08.02.2014 Мазыр: УВК сфарміравана па прынцыпу «адно прадпрыемства – адна камісія»

УВК №18 узначаліць яе дырэктар ААТ «Беларускабель» Дзмітрый Ракаўчук, намеснікам будзе Іван Навіцкі (намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце), сакратар – Тамара Капельян (намесніца начальніка аддзела кадраў дадзенага прадпрыемства).

У Гомельскай вобласці суды прызнаюць правамоцным неўключэнне ў камісіі сябраў «Справядлівага свету»

08.02.2014 У Гомельскай вобласці суды прызнаюць правамоцным неўключэнне ў камісіі сябраў «Справядлівага свету»

«Адмову партыйцам яны патлумачылі тым, што ім зручней працаваць са знаёмымі і праверанымі людзьмі, якія маюць вопыт. Я адзначыў, што сярод нашых кандыдатур – былы дырэктар школы, і былы старшыня раённага Савету – няўжо яны не маюць досведу працы ў камісіях?» - пракаментаваў Уладзімір Сякерка.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

07.02.2014 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

На закрытасць інфармацыі аб выніках фармавання ўчастковых камісій пададзена скарга ў ЦВК

07.02.2014 На закрытасць інфармацыі аб выніках фармавання ўчастковых камісій пададзена скарга ў ЦВК

Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася са скаргай у ЦВК, у якой адзначыла, што форма правядзення паседжання Бярозаўскага райвыканкаму па стварэнні ўчастковых выбарчых камісій не адпавядае прынцыпу адкрытасці і галоснасці, гарантаванаму ч.1 арт.13 Выбарчага кодэкса.

Месцы для агітацыйных акцый на Віцебшчыне: мала і нязручна

07.02.2014 Месцы для агітацыйных акцый на Віцебшчыне: мала і нязручна

Гарадоцкі райвыканкам, прыкладам, вырашыў, што на ўвесь райцэнтр будзе дастаткова вызначыць усяго адно месца для агітацыйных сустрэч – у дзіцячым парку па вуліцы Чырвонаармейскай. Таксама адзінае месца для сустрэч вызначана і ў Чашніках.

Магілёўшчына:  У складзе ўчастковых камісій ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый

07.02.2014 Магілёўшчына: У складзе ўчастковых камісій ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучалі ў склад участковых камісій 19 і 10 чалавек адпаведна. Усяго ў вобласці ўтворана 785 выбарчых камісій. У іх склад увайшлі 8521 чалавек.

Мастоўскія дэпутаты: "Мы бяздзейнiчаем? Ня­праў­да!"

07.02.2014 Мастоўскія дэпутаты: "Мы бяздзейнiчаем? Ня­праў­да!"

Газета "Звязда" размясціла адказ старшыні Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў на зварот прадстаўнікоў грамадскай кампаніі «За еў­ра­пей­скую Мас­тоў­шчы­ну». Яны абвінавачваюць мясцовых дэпутатаў у бяздзейнасці - «ні­вод­ны з на­род­ных абран­ні­каў за ўсе 4 га­ды дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці не пра­во­дзіў су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі і не ін­фар­ма­ваў свой элек­та­рат аб дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці на ка­рысць го­ра­да Мас­ты і рэ­гі­ё­на».

Брэстчына: сярод сябраў участковых выбаркамаў толькі дзевяць чалавек прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя партыі

07.02.2014 Брэстчына: сярод сябраў участковых выбаркамаў толькі дзевяць чалавек прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя партыі

Усяго ў склад 954 участковых выбарчых камісій, створаных у вобласці на мясцовых выбарах, уключаны 9608 чалавек. Пры гэтым пераважаюць асобы, што былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заяў - 4094 прадстаўнікі (альбо 42,6 %).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства