Навіны на тэму: выбары-2014

У Вялікай Бераставіцы абвесцілі папярэджанне Алегу Рамашкевічу за раздачу газет

06.02.2014 У Вялікай Бераставіцы абвесцілі папярэджанне Алегу Рамашкевічу за раздачу газет

Выбарчыя камісіі палічылі недапушчальным раздачу газет, надрукаваных накладам 299 асобнакаў – “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)” і “Голас памежжа”, якія раздаваў Рамашкевіч падчас збору подпісаў. Камісіі палічылі, што ў газетах утрымліваецца агітацыйны матэрыял, які звязаны з прэтэндэнтам на кандыдатства.

43  участковыя камісіі ў Бярозе створаны за 3 хвіліны

06.02.2014 43 участковыя камісіі ў Бярозе створаны за 3 хвіліны

Па якіх крытэрах і згодна з якімі дакументамі ішоў адбор, колькі жадаючых было стаць сябрамі камісій, сказаць Віталь Мшар адмовіўся. Ён параіў назіральніку Тамары Шчапёткінай напісаць заяву старшыні райвыканкама, і калі той дасць дазвол – такая інфармацыя будзе ёй прадстаўлена.

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі”

06.02.2014 “Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі”

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі,” -- сказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аксана Дутчык назіральніку Уладзіміру Вялічкіну, які прысутнічаў на паседжанні адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста падчас фармавання ўчастковых камісій.

Орша: 5 лютага актывісты кампаніі "Гавары праўду" збіралі подпісы на пікеце (фота)

06.02.2014 Орша: 5 лютага актывісты кампаніі "Гавары праўду" збіралі подпісы на пікеце (фота)

Аршанцы актыўна знаёміліся з прадстаўнікамі апазіцыі, але былі аднадушныя ў тым, што на выбары яны не пойдуць. З гаворак вынікала, што людзі не вераць у тое, што дэпутатамі змогуць стаць прадстаўнікі дэмакратычных сіл, а не тыя, хто ідзе "ад уладаў". Не вераць яны і ў тое, што іх галасы будуць падлічаныя аб'ектыўна.

Рэчыца: актывістаў «Справядлівага свету» не ўключылі ва ўчастковыя камісіі з-за ўзросту, але 19 членаў ветэранскіх арганізацый будуць лічыць бюлетэні

06.02.2014 Рэчыца: актывістаў «Справядлівага свету» не ўключылі ва ўчастковыя камісіі з-за ўзросту, але 19 членаў ветэранскіх арганізацый будуць лічыць бюлетэні

Ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» прэтэндавалі на месцы ў камісіях восем чалавек, але ніводнага партыйца не ўключылі. «Прычым чыноўнікі патлумачылі сваё рашэнне тым, што сябры «Справядлівага свету» - сталага ўзросту.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму ўжо не старшыня камсіі, але дэпутатам застаецца (дакумент)

06.02.2014 Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму ўжо не старшыня камсіі, але дэпутатам застаецца (дакумент)

“Паведамляем, што 19 снежня 2013 года Пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутат Краўцоў У.В. у адпаведнасці з пададзенай ім заявай быў вызвалены ад пасады старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы."

У Бабруйску лічаць, што прысутнасць назіральніка пры фармаванні камісій – неправамоцная (дакумент)

05.02.2014 У Бабруйску лічаць, што прысутнасць назіральніка пры фармаванні камісій – неправамоцная (дакумент)

Прысутнасць на пасяджэнні адміністрацыі раёна па пытанні "Аб стварэнні участковых камісій" назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта - неправамоцная. Да такой высновы прыйшоў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Вячаслаў Каратчэня.

У Жодзіна назіральніку забаранілі прысутнічаць пры фармаванні складу выбарчых камісіяў

05.02.2014 У Жодзіна назіральніку забаранілі прысутнічаць пры фармаванні складу выбарчых камісіяў

На афіцыйны запыт БХК з пытаннем даты і часу правядзення паседжання па фармаванні складу ўчастковых выбарчых камісіяў, старшыня гарвыканкаму М.М. Амельянчук адзначае, што незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі не мае права прысутнічаць на адзначаным мерапрыемстве.

Магілёў: Кампанія “Гавары праўду” правяла пікет у цэнтры горада

05.02.2014 Магілёў: Кампанія “Гавары праўду” правяла пікет у цэнтры горада

У пікеце па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы прынялі ўдзел кандыдаты ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Брэсцкая міліцыя “цісне” на ўдзельнікаў пікета па збору подпісаў

05.02.2014 Брэсцкая міліцыя “цісне” на ўдзельнікаў пікета па збору подпісаў

Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, на наступны дзень пасля пікета, які адбыўся 30 студзеня, ён атрымаў позву з патрабаваннем з’явіцца ў апорны пункт міліцыі.

Салігорск: Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбываецца ў непразрыстых умовах

05.02.2014 Салігорск: Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбываецца ў непразрыстых умовах

Доўгатэрміновы назіральнік ад БХК Леанід Мархотка кажа пра непразрыстасць выбарчага працэсу ў Салігорскім раёне. Да такой высновы ён прыйшоў пасля наведвання паседжання Салігорскага раённага выканаўчага камітэту па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.

Гродна: падчас фармавання ўчастковых камісій абмяркоўваўся толькі назіральнік

04.02.2014 Гродна: падчас фармавання ўчастковых камісій абмяркоўваўся толькі назіральнік

У Ленінскім раёне старшыня паседжання адмыслова вылучыў час, каб растлумачыць усім прысутным, што заканадаўства не абавязвае пускаць на паседжанне незалежнага назіральніка, праваабаронцу Віктара Сазонава. Пасля адміністрацыя імкліва зацвердзіла склад усіх 66 участковых камісій.

Ціск на патэнцыйных кандыдатаў у Глыбокім

04.02.2014 Ціск на патэнцыйных кандыдатаў у Глыбокім

"Вядомыя два выпадкі, калі на Глыбоччыне пад ціскам адмовіліся ісці ў кандыдаты прынамсі два чалавекі. Іх выклікалі ў аддзел ідэалогіі, пагражалі праблемамі на працы і наўпрост казалі: "Калі вы проста памыліліся, пагадзіўшыся ісці на выбары, мы вам даруем. А калі гэта свядомы выбар, тады рыхтуйцеся да непрыемнасцяў".

Баранавіцкі райвыканкам засакрэціў інфармацыю пра пасяджэнне па стварэнні УВК

04.02.2014 Баранавіцкі райвыканкам засакрэціў інфармацыю пра пасяджэнне па стварэнні УВК

Баранавіцкі райвыканкам засакрэціў інфармацыю пра выбарчы працэс. Да такой высновы прыйшоў праваабаронца Сяргей Гоўша, які імкнуўся 3 лютага атрымаць хоць-якую небудзь інфармацыю пра запланаванае пасяджэнне райвыканкама па стварэнні ўчастковых выбарчых камісій (УВК).

Прадстаўніку БХД паабяцалі вынесці папярэджанне

03.02.2014 Прадстаўніку БХД паабяцалі вынесці папярэджанне

Прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Максіму Гацаку прадстаўніку выбарчай камісіі па Кастрычніцкім раёне паабяцалі вынесці папярэджанне за збор подпісаў супраць алкагалізацыі насельніцтва падчас пікету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства