Навіны на тэму: выбары-2014
30.12.2013 Бярозаўскія грамадзяне абскарджваюць адмову ўключэння ў камісію іх прадстаўніка
10 бярозаўскіх грамадзян не пагадзіліся з тым, што ў раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію не абралі іх прадстаўніка -- сябра Партыі БНФ Ігара Меншыкава, які мае вышэйшую адукацыю. 29 снежня яны накіравалі заяву ў суд Бярозаўскага раёна.
30.12.2013 Першае пасяджэнне Баранавіцкай ТВК: у кіраўніцтве надзейныя асобы
Па прапанове загадчыцы арганізацыйна-кадравай работы Наталлі Кучур старшынёй выбарчай камісіі адзінагалосна была абрана Тамара Шукала. Падчас парламенцкіх выбараў 2012 года Тамара Шукала ўзначальвала акруговую камісію Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6.
30.12.2013 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій
Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў.
30.12.2013 Бяроза: кіруюць камісіяй выканкамаўскія супрацоўнікі
Старшыня камісіі Аляксандр Неліповіч - былы супрацоўнік выканкаму, намеснік старшыні Аляксандр Крагель – начальнік аддзелу ідэалагічнай працы, сакратар Алена Муратава – вядучы спецыяліст аддзелу арганізацыйна-кадравай працы выканкаму.
30.12.2013 У Жодзіне сфармавана 36 выбарчых акругаў
На першым паседжанні Жодзінскага гарвыбаркама, якое адбылося 27 снежня было абранае ягонае кіраўніцтва и зацверджаны прапанаваныя выканкамам межы выбарчых акругаў.
28.12.2013 Бялыніцкай раённай выбарчай камісіяй кіруе выканкамаўскі ідэолаг
Узначаліла Бялыніцкую раённую камісію начальнік аддзела культыры, ідэалогі і па справах моладзі райвыканкама Ірына Фурсава, якая была вылучаная у склад камісіі ад Бялыніцкай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Сакратаром абраная супрацоўніца аддзела культуры Лідзія Цапікава, якая вылучалася ад прафсаюза працаўнікоў культуры.
28.12.2013 У Жодзіне прайшло першае паседжаньне Жодзінскага гарвыбаркаму
27 снежня з 15-00 да 15-30 у актавай залі будынку Жодзінскага выканкаму прайшло першае паседжаньне Жодзінскай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у мясцовыя рады дэпутатаў.
28.12.2013 У Полацку, Наваполацку і Оршы – без прадстаўнікоў дэмсілаў у камісіях
Дэмакратычныя актывісты не ўключаны ў раённыя выбарчыя камісіі, куды патрапілі, паводле завярэнняў мясцовай улады, "самыя энергічныя і працаздольныя". У тым ліку, прыкладам, аршанскі пенсіянер, прадстаўнік КПБ Аляксей Ламыга, якому споўніўся 81 год.
28.12.2013 Рэчыцкая раённая камісія: начальнікі –“прадстаўнікі грамадскасці”
Па спісе камісіі – ніводнага начальніка, спрэс грамадскасць ды працоўныя калектывы. Пры дасканалым вывучэнні аказваецца, што грамадскасць тая – фікцыя. Такім чынам, у камісіі ўсе «свае людзі», свае начальнікі, толькі падпісаны як грамадскасць.
27.12.2013 У Віцебскую абласную камісію ўключаны прадстаўнік партыі "Справядлівы свет"
Паводле старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, гэтыя выбары пройдуць у год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў перыяд падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі, і таму "неабходна правесці выбарчую кампанію на самым высокім арганізацыйным узроўні, галосна і дэмакратычна".
27.12.2013 У Бярозе раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію стварылі за няпоўныя 6 хвілін
Як стала вядома з выступу начальніка аддзела арганізацыйна- кадравай працы Віталя Мшара, у райвыканкам паступілі дакументы ад 18 чалавек, у склад камісіі абрана 13. Гэта, як сказаў старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч, людзі з вопытам працы, бо ў камісіі трэба працаваць.
27.12.2013 Брэст: ніхто з вылучэнцаў апазіцыйных партый не трапіў у склад гарадской выбарчай камісіі
Пасяджэнне доўжылася не больш за 6 хвілін ад 9:02 да 9:08. Адбор прэтэндэнтаў у камісію ажыццяўляўся па прынцыпах “граматнасці і працаздольнасці”, а таксама “з улікам прадстаўніцтва ад насельніцтва”.
27.12.2013 Магілёўшчына: У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій прадстаўнікоў апазіцыі няма
Тым часам магілёўскія дэмакраты вылучалі ў склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі двух чалавек, а ў склад Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі – аднаго. Барыс Бухель: "Цікава ведаць, кім трэба быць, каб увайсці ў склад гэтай камісіі".
27.12.2013 Прадстаўнікі апазіцыйных партый не трапілі ў склад Гомельскай абласной выбарчай камісіі
Партыя «Справядлівы свет» і АГП вылучылі ў склад камісіі па аднаму прадстаўніку, але яны не былі ўключаны. Падставай для ўключэння ў склад камісіі называўся папярэдні досвед працы ў такіх камісіях.
27.12.2013 Гродзеншчына: у тэрытарыяльныя камісіі прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі
Фарміраванне Гродненскай гарадской і абласной выбарчых камісій прайшло 27 снежня без усялякіх нечаканасцяў і сенсацый, адзначаюць праваабаронцы Раман Юргель і Віктар Сазонаў. Вылучэнцы ад апазіцыйных партый у камісіі не патрапілі.